Пры́матар (, ) — галава буйнога горада ў Чэхіі і любога горада — у Славакіі. Упершыню пасада была ўведзена ў Празе ў 1920 годзе, у 1969 — у Остраве, у 1971 — у Брно, а з 1990 года — і ў шэрагу іншых.
Назва пасады паходзіць ад неафіцыйнай назвы першага (старэйшага) дэпутата самакіравання, які ўзначальваў гарадскі савет і звычайна адказваў за гаспадарчую дзейнасць горада.
Катэгорыя:Пасады Катэгорыя:Дзяржаўны лад Славакіі Катэгорыя:Дзяржаўны лад Чэхіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе Катэгорыя:1920 год у Празе