Паліты́чная сістэ́ма — гэта дынамічная сукупнасць інстытутаў, адносін і ідэй, звязаных з фарміраваннем і практычным ажыццяўленнем палітыкі, гэта значыць улады і кіравання грамадствам.
Функцыі палітычнай сістэмы: вызначэнне мэты ў развіцці грамадства; яднанне грамадства, яго інтэграцыя; рэгуляванне рэжыму сацыяльна-палітычнай дзейнасці ў грамадстве.
Асноўныя формы палітычнай сістэмы Наступныя прыклады формаў палітычнай сістэмы ўключаюць як і ўзаемавыключныя формы (такія як манархія і рэспубліка), гэтак і тыя, якія могуць існаваць адначасова (напрыклад, дэмакратыя і сацыялізм). Анархізм Дэмакратыя Манархія. Гэта адна з найстарэйшых палітычных сістэм, якая развілася з племянной сістэмы з адзіным кіраўніком. Мерытакратыя Тэхнакратыя Рэспубліка. Першай у гісторыі рэспублікай была Індыя, у 6 стагоддзі да н. э. Султанат, ісламская палітычная сістэма, якая заснавана на прынцыпах манархіі і тэакратыі. Ісламская дэмакратыя, ісламская і дэмакратычная палітычная сістэма, заснаваная на тэакратыі (у якасці каркасу) і дэмакратыі (згодна з ісламскімі этычнымі нормамі). Канстытуцыя Ірана заснавана на гэтым прынцыпе. Тэакратыя Вэстмінстэрская сістэма Феадалізм
Палітычныя сістэмы ў антрапалогіі Антрапалогія разглядае 4 віды палітычнай сістэмы, якія па два разбітыя на цэнтралізаваныя і нецэнтралізаваныя.Haviland, W.A. (2003). Anthropology: Tenth Edition. Wadsworth:Belmont, CA. ISBN 978-0-13-091836-9
Нецэнтралізаваныя: Статак Племя
Цэнтралізаваныя: Правадырства Дзяржава
Катэгорыя:Сацыялогія