Хо́ўхлава (, ) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хажоўскага сельсавета. За 23 км на поўдзень ад горада Маладзечна, за 82 км ад Мінска.
Гісторыя
Першая згадка пра Хоўхлу як замак датуецца 1437 годам.
У другой палове 15 ст. Літоўская Метрыка падае адпісанне "Гарманцу Радзівонавічу" наступных жыхароў Хоўхлы: "Еивидовичи, Попушичи, Килтовичи, Дирмеитецъ, Рукни, Павлец, Чермякъ, Хвалеи, Ходороц, Миштус"Lietuvos Metrika. Т. Knyga nr. 3 (1440—1498). Užrašymų knyga 3. Vilnius: Lietuvos istorijos institutas, 1998. С. 23..
У 1499 годзе згаданы фальваракЛойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХVІ—ХVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на: ЦГДА БССР. — Ф. 1747. — Воп. 1. — Спр. 36. — Арк. 44—46..
У сярэдзіне XVI стагоддзя ў тутэйшай друкарні адну з сваіх кніг надрукаваў Сымон Будны. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хоўхла ўвайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. З 1780 года мястэчка знаходзілася ва ўладанні ГалімскіхChołchło // S. 624..
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хоўхла апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце. У пачатку XIX стагоддзя паселішча перайшло ў валоданне Карніцкіх.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Хоўхла апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Гарадок Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства.
У 1939 годзе Хоўхла ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Хоўхлаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва
XX стагоддзе: 1999 год — 465 жыхароў. XXI стагоддзе: 2003 год — 435 жыхароў, 160 двароў.; 2009 год — 414 жыхароў.
Славутасці
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1738 год, драўляны) — помнік архітэктуры барока. Капліца-пахавальня Язвінскіх (1846—1847 гады, цагляная) — помнік архітэктуры класіцызму. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Страчаная спадчына Царква Нараджэння Божай Маці (1738 год, драўляная)
Вядомыя ўраджэнцы Тадэвуш Антонавіч Кокштыс (нар. 1934) — беларускі акцёр.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хажоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства