Табо́ган — сані без палазоў у індзейцаў Паўночнай Амерыкі (Канады). Назва паходзіць з Алганкінскіх моў.

Уяўляюць сабой некалькі дошак даўжынёй 3—4 м і шырынёй 30—40 см, змацаваных папярочкамі і рамянямі, з загнутым перадком; па баках нацягнута шкура або бяроста. Перасоўваліся ўручную або з дапамогай ездавых сабак. Выкарыстоўваўся для перавозкі людзей і грузаў.

У лясной зоне Канады табоган выкарыстоўваецца паляўнічымі і ў цяперашні час. У некалькі змененым выглядзе (меншых памераў, без бартоў і інш.) табоган выкарыстоўваецца ў якасці спартыўнага-фізкультурнага інвентару для катання з гор. Як від спорту вядомы з пачатку XX стагоддзя.

Гл. таксама Бобслей Скелетон

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Культура індзейцаў Катэгорыя:Адпачынак Катэгорыя:Забавы Катэгорыя:Сані Катэгорыя:Спартыўны інвентар Катэгорыя:Транспартныя сродкі