Та́йманава. Сустракаецца таксама варыянт Та́йменава (, ) — вёска ў Беларусі, у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Навабыхаўскага сельсавета.
Назва Назва мяркуецца ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені Tai-manas.
Геаграфія Знаходзіцца на правым беразе ракі Дняпро, на аўтадарозе Быхаў—Рагачоў, за 12 кіламетраў на поўдзень ад горада Быхаў і чыгуначнай станцыі Быхаў, за 56 кіламетраў ад Магілёва.
Гісторыя У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходская школаРГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018.
У 1924—1954 гадах цэнтр Тайманаўскага сельсавета. Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Лудчыцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..
Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 531 чалавек у 111 дварахТаймоново .
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1944 года гітлераўцамі было спалена 111 двароў.
Насельніцтва 538 жыхароў, 212 двароў (2002)
Інфраструктура Базавая школа-сад Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Каля вёскі комплекс археалагічных помнікаў Тайманава: Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, за 0,2 км на поўнач ад вёскі — Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзi), на паўночнай ускраіне вёскі — Курганны могільнік-1 і курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзi), на паўночнай ускраіне вёскі — Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзi), каля могілак — Збудаванне для абпалу вугалю, на ўсходняй ускраіне вёскі —
Літаратура
Ліст карты N-68-85. Выданне 1978 года.
Катэгорыя:Навабыхаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Быхаўскага раёна