Вяльмо́ў. Сустракаецца таксама варыянт Велімо́ў, Вялі́маў (, ) — былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Камарынскага пасялковага савета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (14 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідаваны 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .

Геаграфія Размяшчэнне У 41 км на поўдзень ад Брагіна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Пасудава (на лініі Оўруч — Палтава), 160 км ад Гомеля.

Водная сістэма На ўсходзе меліярацыйны канал.

Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана рэдка драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1908 годзе сяліба ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у чэрвені 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 20 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўднёвай ускраіне).

Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — вёска Калыбань).

Да 8 студзеня 1987 года пасёлак уваходзіў у склад Калыбанскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета.

Насельніцтва Колькасць 2004 год — жыхароў няма.

Дынаміка 1908 год — 18 двароў, 90 жыхароў. 1940 год — 46 двароў, 180 жыхароў. 1959 год — 100 жыхароў (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (14 сем'яў) выселены.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы