Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ІФ НАНБ) быў утвораны ў 1959 годзе. Інстытут носіць імя Барыса Сцяпанава, дырэктара інстытута з 1959 па 1985 гады.

Гісторыя інстытута Інстытут быў створаны ў 1959 годзе ў выніку рэарганізацыі Інстытута фізікі і матэматыкі Акадэміі навук БССР. Першапачаткова інстытут насіў назву Інстытута фізікі АН БССР. Інстытут узначаліў Б. І. Сцяпанаў (у 1957-58 гг. — дырэктар Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР). У станаўленні інстытута бралі ўдзел такія вучоныя як М. А. Ельяшэвіч, гэтак жа, як і Сцяпанаў, запрошаны ў Мінск з ленінградскага Дзяржаўнага аптычнага інстытута, і беларускія фізікі М. А. Барысевіч, Ф. І. Фёдараў, А. Н. Сеўчанка.

Асноўнымі кірункамі даследаванняў у інстытуце спачатку сталі спектраскапія і люмінесцэнцыя складаных малекул, оптыка анізатропных і рассейвальных асяроддзяў, спектраскапія і дыягностыка нізкатэмпературнай плазмы і фізіка элементарных часціц. З адкрыццём у 1961 годзе лазераў галоўнымі кірункамі становяцца лазерная фізіка, нелінейная оптыка і лазерная спектраскапія.

Інстытут актыўна развіваўся. У 1960-я гады XX стагоддзя пры ім быў створаны канструктарска-тэхналагічны аддзел, пазней рэарганізаваны ў самастойную ўстанову Вопытнае канструктарскае бюро «Аксікон».

Са здабыццём у 1991 годзе Беларуссю незалежнасці інстытут змяніў сваю назву на Інстытут фізікі АН Беларусі. У гэты ж час адбываецца чарговая рэарганізацыя інстытута. У 1991 годзе на базе лабараторыі аптычных праблем інфарматыкі створаны Аддзел аптычных праблем інфарматыкі. У 1992 годзе на аснове дзесяці лабараторый Інстытута, якія спецыялізаваліся галоўным чынам у вобласці спектраскапіі і фізікі плазмы, быў створаны Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі (ІМАФ АН Беларусі). У гэтым жа годзе магілёўскае аддзяленне інстытута было ператворана ў Інстытут прыкладной оптыкі НАН Беларусі. У 2004 годзе на правах лабараторыі ў склад Інстытута ўвайшоў Аддзел аптычных праблем інфарматыкі НАН Беларусі. Пазней, у 2007 годзе, ІМАФ быў расфарміраваны, а яго лабараторыі і аддзелы ўвайшлі ў склад Інстытута. У 2008 годзе да Інстытута далучаны лабараторыі і аддзелы расфарміраванага ў тым годзе Інстытута электронікі, рэарганізавана лабараторыя аптычных праблем інфарматыкі. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2011 № 494 «Аб удасканаленні арганізацыйнай структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ўвайшоў у склад новастворанага дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка». З 1 студзеня 2016 ў адпаведнасці з Пастановай Бюро Прэзідыўма НАН Беларусі "Аб перадачы структурных падраздзяленняў Інстытута фізікі НАН Беларусі ў ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» ад 16.02.2015 № 51 у склад Аб’яднання былі ўключаны 4 навуковыя лабараторыі Інстытута фізікі НАН Беларусі — радыёфатонікі, фотаэлектронікі, мікра- і нанасэнсорыкі, рабатызаваных сістэм. З 2017 уваходзіць у склад кластара «Мікра-, нана- і ЗВЧ-электроніка»Кластер «Микро-, нано- и СВЧ-электроника».

Навуковыя кірункі Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з’яўляюццаИнститут физики имени Б. И. Степанова НАН Беларуси — Направления исследований: Лазерная фізіка, распрацоўка і стварэнне лазерных сістэм і тэхналогій іх прымянення ў медыцыне, экалогіі, прамысловасці, метралогіі і абароне інфармацыі Фізічная і нелінейная оптыка, раскрыццё і выкарыстанне заканамернасцяў распаўсюджвання магутнага лазернага выпраменьвання ў розных асяроддзях Аптычная спектраскапія, развіццё і прымяненне метадаў і прыбораў даследаванні уласцівасцяў і структуры розных матэрыялаў, уключаючы біятканкі Нанаоптыка і нанаматэрыялы Квантавая оптыка, распрацоўка праблем выкарыстання квантавых уласцівасцяў электрамагнітнага выпраменьвання ў інфарматыцы і крыптаграфіі Даследаванне будовы і ўласцівасцяў атамна-малекулярных структур і стварэнне на іх аснове новых аптычных матэрыялаў, сістэм, прыбораў і тэхналогій Фізіка плазмы і плазменныя тэхналогіі: даследаванне ўзаемадзеяння плазмы з палямі і рэчывам; распрацоўка і прымяненне метадаў дыягностыкі плазмы; развіццё тэхналагічных ужыванняў газаразраднай і лазернай плазмы Мікра- і оптаэлектроніка: святлодыёдная тэхніка, сонечныя элементы, ЗВЧ-тэхніка, мікраэлектрамеханічныя і сэнсарныя сістэмы і прылады Фізіка фундаментальных узаемадзеянняў і ядзерных рэакцый: даследаванне будовы мікрасвету і Сусвету

Асноўныя вынікі навуковых даследаванняў створана тэорыя люмінесцэнцыі складаных малекул; развіта спектраскапія свабодных складаных малекул, адкрыта з’ява стабілізацыі-лабілізацыі элсктраўзбуджаных складаных малекул, вывучаны спектральна-люмінесцэнтныя ўласцівасці малекул хларафілу і блізкіх яму злучэнняў; развіты інварыянтныя метады разліку і створана агульная тэорыя электрамагнітных і акустычных хваль у анізатропных асяроддзях; адкрыта з’ява бакавога зрушэння светлавога праменя пры адбіцці; прадказана і атрымана лазерная генерацыя на растворах складаных малекул, распрацаваны і рэалізаваны прынцыпы пабудовы лазераў з плаўнай пераналадкай частаты; развіты фізічныя асновы дынамічнай галаграфіі, адкрыта з’ява абарачэння хвалевага фронту светлавых пучкоў пры чатыроххвалевых узаемадзеяннях; распрацаваны метады разліку аптычных квантавых генератараў розных тыпаў; у межах каварыянтнага падыходу завершана пабудова класічнай палявой тэорыі элементарных часціц і іх узаемадзеянняў, распрацаваны эфектыўныя метады вывучэння канкрэтных рэакцый, мананоляў, салітонаў і інш.; сумесна з замежнымі вучонымі ўпершыню вызначаны палярызаванасць нейтрона і абмежаванні на патокі касмічных нейтрына, выяўлены новыя мезонныя станы; створана серыя арыгінальных установак і прыбораў для вымярэння ядзерных выпрамяненняў і інш.

Структура У склад інстытута ўваходзяць навуковыя цэнтрыИнститут физики имени Б. И. Степанова НАН Беларуси — Научные центры: Дыягнастычныя сістэмы Нелінейная оптыка і актываваныя матэрыялы Аптычнае дыстанцыйнае зандаванне Цэнтр фундаментальных ўзаемадзеянняў і астрафізікі Фізіка плазмы Фатоніка атамных і малекулярных структур Лазерная тэхніка і тэхналогіі Фатоніка і фотахімія малекул Нанафатоніка Паўправадніковыя тэхналогіі і лазеры Лазерна-аптычныя тэхналогіі для медыцыны і біялогіі Квантавая фатоніка і квантавая інфарматыка Цэнтр выпрабаванняў лазернай тэхнікі Цэнтр аналітычных спектральных вымярэнняў

Да стварэння навуковых цэнтраў Інстытут складаўся з лабараторый. Лабараторыі ў 2006 годзе: Хвалевай оптыкі Гетэрагенных арганічных асяроддзяў Квантавай оптыкі Лазернай дынамікі Лазерных сістэм і прыбораў Малекулярнага мадэлявання і спектраскапіі Нелінейнай оптыкі Аптычнай галаграфіі Аптычных праблем інфарматыкі Фізікі і тэхнікі паўправаднікоў Аддзел лазерна-аптычных тэхналогій Оптыкі рассейвальных асяроддзяў Фізічнай оптыкі Навукова-доследная лабараторыя лазернай тэхнікі і палярыметрыі Фізікі фундаментальных узаемадзеянняў Ядзернай спектраскапіі Міжнародная навуковая лабараторыя аптычнай дыягностыкі Фраўнгофера-СцяпанаваСайт института (2006)

Дырэктары інстытута ў розныя гады Барыс Іванавіч Сцяпанаў — 1959—1985 Павел Андрэевіч Апанасевіч — в.а. дырэктара у 1985—1987, дырэктар у 1987—1998 Мікалай Станіслававіч Казак — 1998—2004 Уладзімір Віктаравіч Кабаноў — 2004—2014 Мікалай Станіслававіч Казак — в.а. дырэктара з сакавіка 2014 па 2018 Максім Уладзіміравіч Багдановіч — 2019—2023 Сяргей Васільевіч Гапоненка — з 2023

Крыніцы

Літаратура

Справаздача аб дзейнасці Акадэміі навук Беларусі ў 1991 годзе. — Мн., 1992. Справаздача аб дзейнасці Акадэміі навук Беларусі ў 1992 годзе. — Мн., 1993. Отчёт о деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2019 году. — Минск, 2020.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Фізічныя інстытуты Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Фізіка ў Беларусі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1959 годзе Катэгорыя:1959 год у Мінску