Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — неабгрунтаванае прыцягненне да крымінальнай адказнасці за дзяржаўныя (гэтак званыя «контррэвалюцыйныя») злачынствы, а таксама высылка — накіраванне на спецпасяленні за межы БССР судовымі або пазасудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах. Пачаліся ў 1917 годзе, сістэматычны характар набылі ў 1930 годзе, найбольшы размах мелі ў 1937—1938 гадах, спыніліся разам са смерцю Сталіна ў 1953 годзе.

Дакладную лічбу рэпрэсіраваных, як і падрабязныя сведчанні савецкіх злачынстваў, у наш час высветліць немагчыма з той прычыны, што архівы КДБ дагэтуль закрытыя для даследчыкаў.

Гісторыя У 1929 годзе ў Менск была накіравана камісія Затонскага, якая раскрытыкавала палітыку беларусізацыі, крытычна ацаніла дзейнасць беларускай інтэлігенцыі і аграрную палітыку ў БССР, даклад камісіі быў накіраваны ў ЦК і ЦКК ВКП(б), у тым ліку асабіста Іосіфу Сталіну. Дзейнасць камісіі разглядаецца як пачатак сістэматычных палітычных рэпрэсій у БССР.

У 1930 годзе ў палітычнай справаздачы цэнтральнага камітэта XVI з’езда ВКП(б) І. Сталін заявіў: Сталин, И. В. Сочинения. Т. 12. — С. 309..

Рэпрэсіі па абвінавачанні ў нацыянал-дэмакратызме з канца 1920-х гадоў выліліся ў расправу над прадстаўнікамі навукі, літаратуры, мастацтва, работнікамі шэрага наркаматаў рэспублікі. З 826 чалавек, якія праходзілі па спісе ўдзельнікаў беларускага нацыянальнага руху 1917—1924 гадоў, былі рэпрэсіраваны ўсе, хто застаўся пражываць у СССР.

Кульмінацыяй расправы над нацыянальнай інтэлігенцыяй у 1930—1931 гадах стала справа «Саюза вызвалення Беларусі», па якой арыштавана 108 чалавек. Рэпрэсіі ў БССР закранулі ўсе без выключэння пласты насельніцтва. Былі «выкрыты» «контррэвалюцыйныя, шкодніцкія» арганізацыі амаль ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі, у тым ліку ў наркаматах земляробства, аховы здароўя, асветы, трактарацэнтры, у галіне нарыхтоўкі сельгаспрадуктаў, папяровай прамысловасці. У 1931—1938 гадах органамі АДПУ-НКУС БССР былі заведзены дзясяткі іншых сфабрыкаваных спраў: «Аб’яднанае антысавецкае падполле» (2570 арыштаваных), «Беларуска-літоўская сялянская партыя» (159 арыштаваных), «Беларуская аўтакефальная царква», «Беларуская народная грамада» (68 арыштаваных), «Беларускі нацыянальны цэнтр» (161 арыштаваны), «Беларускі філіял меншавікоў» (30 арыштаваных), «Беларускі філіял Прампартыі» (30 арыштаваных), «Беларускі філіял Працоўнай сялянскай партыі» (59 арыштаваных), «Контррэвалюцыйная паўстанцкая і дыверсійна-шпіёнская арганізацыя ў сістэме Наркамзема БССР і Трактарацэнтра» (627 арыштаваных), «Партыя вызвалення сялян» (110 арыштаваных), «Польская арганізацыя вайсковая» і г.д.

На думку беларускага даследчыка Леаніда Маракова, у 1930-я на Сталіна працавалі сакрэтныя інстытуты НКУС, якія пралічылі значны патэнцыял у геапалітычным становішчы Беларусі. Для таго каб беларусы ніколі не атрымалі незалежнасць ад Расіі, яны сістэматычна вынішчалі інтэлектуальны генафонд нацыі.

Вялікі тэрор у 1937—1938 гадах Пачатак падзей, названых «Вялікім тэрорам», паддаецца дакладнай датоўцы. 3 ліпеня 1937 года Сталін, як сакратар ЦК ВКП(б), перадаў народнаму камісару ўнутраных спраў СССР Яжову і рэгіянальным кіруючым органам партыі прынятае днём раней рашэнне Палітбюро пра пачатак кампаніі рэпрэсій супраць былых кулакоў і крымінальнікаў.

31 ліпеня 1937 года Палітбюро ЦК ВКП(б) зацвердзіла аператыўны загад № 00447 Народнага камісара ўнутраных спраў Мікалая Яжова. Гэты загад, накіраваны супраць «былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых контррэвалюцыйных элементаў», на працягу аднаго года, па загадзя ўстаноўленых разнарадках, павінен быў каштаваць жыцця альбо шматгадовага лагернага зняволення сотні тысяч чалавек.

Характэрна таксама, што вялікая колькасць ахвяр загада да гэтага часу не рэабілітавана або не апраўдана. Прычына гэтага ў тым, што сярод іх было шмат сацыяльна дэкласаваных асоб (без пэўнага месца жыхарства, без пэўных заняткаў), расстраляных большай часткай за нязначныя злачынствы.

Згодна з аператыўным загадам № 00447 вылучаліся ліміты, на падставе гэтых лімітаў дакладна вядома мінімальная колькасць ахвяр за 1937—1938 гады. +Першая катэгорыя (расстрэл)Другая катэгорыя (лагеры)Усяго чалавекЛіміты 1937—19387 50014 50022 000Асуджана 1937—19386 86917 34024 209

Пасля Вялікага тэрору З верасня 1939 года рэпрэсіўная палітыка ўлад з Усходняй Беларусі перамясцілася ў Заходнюю Беларусь, адкуль у 1939—1941 і 1944—1953 гадах дэпартавана больш за 100 тыс. чалавек. Першая пасляваенная аперацыя па перасяленні праходзіла 2 чэрвеня — 2 жніўня 1951 года. За гэты час ва Усольскі, Чарамхоўскі, Галумецкі і Альхонскі раёны Іркуцкай вобласці РСФСР пад нагляд органаў МДБ былі выселены 1024 сям’і (каля 4000 чалавек), а маёмасць іх канфіскавана. У красавіку 1952 года адбылося другое пасляваеннае масавае высяленне «ворагаў народа» з заходнебеларускіх зямель. На гэты раз на спецпасяленне адпраўлена 1065 сем’яў агульнай колькасцю каля 5000 чалавек.

Колькасць ахвяр і этнічны склад Паводле няпоўных падлікаў (многія дакументы не захаваліся) ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі ў 1917—1953 гадах сталі каля 600 тыс. чалавекВ. Ф. Кушнер. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1920—1930-я гг. // С. 370.600 000 ахвяр — прыблізная лічба: з І. Кузняцовым гутарыць Руслан Равяка // Наша Ніва, 3 кастрычніка 1999., згодна з іншымі звесткамі — не менш за 1 млн 400 тыс. чалавекІ. Кузняцоў. Рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі і сялянства ў 1930—1940 гады. Лекцыя 2. // «Беларускі Калегіум», 15 чэрвеня 2008., з іх 250 тыс. асуджаныя судамі ці пакараныя рашэннямі пазасудовых органаў («двоек», «троек», асобых нарад, калегій АДПУ, НКУС, МДБ). Астатнія былі рэпрэсіраваны (пераважна дэпартаваны, высланы, сасланы) у адміністрацыйным парадку. Акрамя асуджаных, у 1920—1930-я рэпрэсіравана і выслана за межы БССР больш за 250 тыс. «раскулачаных» сялян і членаў іх сем’яў. У 1917—1953 гадах за «контррэвалюцыйныя злачынствы» да вышэйшай меры пакарання (расстрэлу) прысуджаныя чалавек. Найбольшы размах палітычныя рэпрэсіі мелі ў 1937—1938 гадах. Паводле афіцыйных звестак у 1935—1940 гадах, куды ўваходзіць і гэты перыяд, ад рэпрэсій пацярпелі 86 168 чалавек, з іх 28 425 чалавек расстраляны. У 1930-я гады загінула каля 90 % беларускай інтэлігенцыіБеларусізацыя, 1920-я гады: Дакументы і матэрыялы / Беларускі дзяржаўны універсітэт, Гістарычны факультэт, Кафедра сусветнай і айчыннай гісторыі, Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэту па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь; Пад агул. рэд. Р. П. Платонава і У. І .Коршука. — Мн.: БДУ, 2001. — 268, с. — С. 24. — ISBN 985-445-495-9..

Калі ў 1920-я гады кіраўніцтва БССР адмыслова стрымлівала антыэтнічныя настроі, то ўжо ў 1930-я гады прадстаўнікоў 9 нацыянальнасцей, сярод якіх апынуліся і палякі, аднеслі да ворагаў савецкай дзяржавы. У гэты час савецкія СМІ навешвалі ярлыкі на цэлыя этнічныя групы. Прыказка «раз поляк, значит кулак» выяўляла сутнасць Вялікага тэрору 1937—1938 гадоў, калі шараговы паляк меў у 30,92 раза больш шанцаў трапіць у турму, чым непалякMartin, T. The Affirmative Action Empire: Nations and Nationalism in the Soviet Union 1923—1939 / Terry Martin. — Ithaca—London: Cornell University Press, 2001. — XVII, 496 p.: ill. — ISBN 0801486777.. Колькасць этнічных палякаў у БССР зменшылася з 119 900 да 58 400 у перыяд з 1937 да 1939 годаБеларусы [Карты]: этнагеаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі: атлас / складзены і падрыхтаваны да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай у 1995—1996 гг.; адк. рэд. В. А. Шэленгоўская; рэд. карт: Л. У. Белякова [і інш.]. — Мн.: Камітэт дзяржаўных знакаў пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь, 1996. — 1 атлас (32, с., уключаючы вокладку). — С. 6.. З 1939 па 1941 год савецкая ўлада рэпрэсіравала амаль 500 тыс. палякаў, якія жылі на тэрыторыі былой усходняй Польшчы. Нават нягледзячы на тое, што больш за 400 тыс. палякаў перажылі рэпрэсііSnyder, T. Sketches from a secret war: a Polish artist’s mission to liberate Soviet Ukraine / Timothy Snyder. — New Haven: Yale University Press, 2005. — XXIII, 347 p.: ill., maps. — P. 177. — ISBN 030010670X., мала хто з іх вярнуўся ў БССР ці УССР, бо пасля вайны этнічных палякаў высялялі ў камуністычную ПольшчуЗ 1944 па 1947 гг. 1 481 000 польскіх грамадзян, у т.л. 200 тыс. яўрэяў, пакінулі межы СССР. Magocsi, P. R. Historical atlas of East Central Europe / Paul Robert Magosci; cartographic design by Geoffrey J. Matthews. — Seattle—London: University of Washington Press, 1993. — 1 atlas (XIII, 218 p.): col. maps. — P. 167. — ISBN 0295972483.. У 1939—1941 гадах у межах былой усходняй Польшчы НКУС арыштаваў больш людзей, чым ва ўсім астатнім СССР.

Месцы масавых распраў па рэгіёнах Беларусі Вызначэнне месцаў масавых рэпрэсій ускладняеццa тым, што архівы КДБ па-ранейшаму закрытыя для даследчыкаў. Але дзякуючы ўскосным звесткам часткова атрымліваецца рэканструяваць падзеі мінуўшчыныВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ САВЕЦКІХ РЭПРЭСІЙ У БЕЛАРУСІКарныя аперацыі АДПУ-НКУСКарныя акцыі НКУС-МУС-МДБ.

Наступствы

Навука Ад рэпрэсій 1930-х гадоў пацярпелі 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў Беларускай акадэміі навук. З 139 аспірантаў, якія былі ў 1934 годзе, засталося толькі шэсць чалавек. Даследаванні ў галіне гуманітарных навук практычна спынілісяВ. Ф. Кушнер. Культурнае і духоўнае жыццё савецкай Беларусі. // С. 402..

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКУС было расстраляна больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх тры рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: Аляксей Кучынскі, Язэп Каранеўскі і Ананій Дзякаў. Гэтае злачынства было ўчыненае напярэдадні шаснаццатай гадавіны ад пачатку працы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гістарыяграфія У 1930-я савецкія ўлады фізічна і духоўна знішчылі 32 мінскіх гісторыкаў, іх працы выдалілі з навуковых бібліятэк. Увогуле, была цалкам знішчана беларуская гістарычная школаАндрэй Катлярчук. Прадмова да «літоўскага» нумару // Arche № 9, 2009.. У Беларусі няма ніводнага дзяржаўнага рэальнага музея, які б быў прысвечаны гэтай сумнай старонцы нацыянальнай гісторыі. Да нешматлікіх інструментаў, якія могуць дапамагчы беларусам асэнсаваць таталітарнае мінулае, можна прылічыць Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі, што быў створаны па грамадскай ініцыятыве ў 2014 годзе.

Літаратура З 540—570 літаратараў, якія друкаваліся ў Беларусі ў 1920—1930-я гады XX стагоддзя, было рэпрэсіравана не менш за 440—460 (80 %), у тым ліку Тодар Кляшторны, Андрэй Мрый і мноства іншых вядомых аўтараў. Калі ўлічваць аўтараў, вымушаных з’ехаць з радзімы, то рэпрэсіям падвергліся не менш за 500 (90 %), чвэртка ўсёй колькасці літаратараў (2000), рэпрэсіраваных у СССРПрадмова // .

Тым часам, паводле падлікаў У. Маракова, ва Украіне колькасць рэпрэсіраваных літаратараў склала каля 35—40 %, у Расіі — не больш за 15 %.

Медыцына Агулам пад рэпрэсіі трапіла 1520 асоб, з іх каля 500 урачоў, больш за 200 медыцынскіх сясцёр, каля 600 ветэрынарных працаўнікоў, некалькі сотняў іх сваякоў і тых, хто праходзіў з імі па адной супольнай справе…А медсястра ў вар’ятку ператварылася // Наша Ніва, 13 верасня 2010.

Нацыянальны склад рэпрэсіраваных: беларусы — 738, палякі — 331, яўрэі — 203, рускія — 168, украінцы — 25, латышы — 18, літоўцы — 13, немцы — 9, чэхі, эстонцы — па 2 чалавекі, грузіны, венгры, казахі, малдаване, татары, французы, чувашы — па адным, нявызначаныя — 4.

У 1930-х адбыўся поўны заняпад сістэмы медыцынскага абслугоўвання насельніцтва БССР. На большасць раённых бальніц прыходзіўся толькі адзін урач. Кожны трэці-чацвёрты ўрачэбны ўчастак быў не толькі без доктара, але і без фельчара, нават без акушэркі. Арышты праходзілі з такой хуткасцю, што трыста выпускнікоў Мінскага і Віцебскага медыцынскіх інстытутаў штогод не паспявалі займаць парожнія месцы. Аднак іх рыхтавалі найперш для адмысловых бальніц, клінік і санаторыяў, у якіх лячыліся партыйныя бонзы і энкавэдысты.

Рэабілітацыя