Утыліта ( ці ) — дапаможная камп’ютарная праграма ў складзе агульнага праграмнага забеспячэння для выканання спецыялізаваных тыповых задач, звязаных з работай абсталявання і аперацыйнай сістэмы (АС).

Утыліты даюць доступ да магчымасцяў (параметраў, налад), недасяжных без іх ужывання, або робяць працэс змянення некаторых параметраў прасцей, (аўтаматызуючы яго).

Утыліты могуць уваходзіць у склад аперацыйных сістэм, пастаўляцца ў камплекце са спецыялізаваным абсталяваннем або распаўсюджвацца асобна.

Віды утыліт па сувязі з АС Па залежнасці ад аперацыйнай сістэмы можна адрозніваць: Незалежныя ўтыліты, не патрабуюць для сваёй работы аперацыйнай сістэмы, Сістэмныя ўтыліты, уваходзяць у пастаўку АС і патрабуюць яе наяўнасці.

Віды ўтыліт па функцыях Менеджары файлаў; Архіватары (з магчымым сцісканнем даных); Прагляднікі; Утыліты для дыягностыкі апаратнага ці праграмнага забеспячэння; Утыліты ўзнаўлення пасля збояў; Аптымізатар дыска — від утыліты для аптымізацыі размяшчэння файлаў на дыскавым носьбіце, напрыклад, шляхамдэфрагментацыі дыска; Дэінсталятары; Утыліты кіравання працэсамі.

Крыніцы

Літаратура