Фёдар Фёдаравіч Азмі́цель (—) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір партызанскага атрада спецыяльнага прызначэння «Гром», які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі, старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (5.11.1944, пасмяротна).
Біяграфія Ф. Ф. Азміцель нарадзіўся ў сяле Лінавіцкае Мартукскага раёна Акцюбінскай вобласці (Казахстан). Скончыў 8 класаў, настаўніцкія курсы ў Акцюбінску. Працаваў настаўнікам. З 1938 г. на службе ў Пагранічных войсках НКУС СССР. Прымаў удзел у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг. У 1940 годзе накіраваны на вучобу ў Ленінградскае ваеннае вучылішча НКУС СССР (Нова-Пецергофскае ваеннае вучылішчаСайт «Героі краіны» ). Падчас Вялікай Айчыннай вайны удзельнічаў у баях на Паўночным фронце, пад Ленінградам і Масквой. У кастрычніку 1941 г. пераведзены ў Асобную мотастралковую брыгаду НКУС СССР. У студзені 1942 г. Ф. Ф. Азміцель накіраваны ў варожы тыл (праз «Віцебскія вароты») у якасці камандзіра партызанскага атрада асобага прызначэння «Грозны», які дзейнічаў у раёне Орша—Віцебск—Смаленск. Пасля вяртання на Вялікую Зямлю ўзначаліў новы партызанскі атрад асобага прызначэння «Гром», накіраваны ў маі 1943 г. у тыл ворага і увайшоўшы ў склад аператыўнай групы НКДБ СССР «Артур». Атрад выконваў разведвальную і дыверсійную работу на тэрыторыі Віцебскай, Мінскай абласцей і ў Мінску.
У чэрвені 1944 г. у час варожай блакады каля возера Палік (Мінская вобласць) старшы лейтэнант Ф. Ф. Азміцель камандаваў групай па прарыву блакады. 15 чэрвеня партызаны прарвалі 3 лініі абароны праціўніка і большая іх частка выйшла з блакады. Ф. Ф. Азміцель быў цяжка паранены і застаўся прыкрываць агнём адыход партызан. Калі скончыліся патроны, падарваў сябе і ворагаў звязкай гранат.
Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Макаўе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 г. Ф. Ф. Азміцелю пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені медаль.
Памяць У пасёлку Жанаканыс (былы пасёлак Новы) Акцюбінскай вобласці імем Героя названа адна з вуліц. У пасёлку Лінавіцкае на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Фатаграфія ў экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны У горадзе Новалукомль (Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) у гонар Ф. Ф. Азміцеля названы бульвар і устаноўлены помнік.
Літаратура
Спасылкі
Іван Ждановіч Зямля, з якою разам Годы и память. Озмитель Федор Федорович // Сайт Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Кто открыл тайну секретного противогаза // Газета «Рэспубліка», № 45 (4711) Чацвер, 12 сакавіка 2009 г. Назад в прошлое: Диверсионно-разведывательные отряды несли смерть врагу
Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны