Тане́жыцы. Сустракаецца таксама варыянт Тане́жычы (, ) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рачкавіцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 23 кіламетры на паўднёвы захад ад Слуцка, за 128 кіламетраў ад Мінска, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Слуцк.
У 1954—1959 гадах цэнтр Танежыцкага сельсавета.
Насельніцтва 706 жыхароў, 278 двароў (2002).
Інфраструктура Эксперыментальная база «Танежыцы» Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі (1914—1975) — вучоны ў галіне патафізіялогіі. Член-карэспандэнт АН БССР (1950). Дзмітрый Апанасавіч Гапановіч (1896—1952) — ваенны, генерал-лейтэнант (1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пётр Мікалаевіч Герасімовіч (1912—1990) — мастак-графік і мастацтвазнавец. Уладзімір Аляксеевіч Кудзінаў (нар. 1959) — бізнесмен, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Павел Паўлавіч Шуба (1926—2000) — савецкі і беларускі лінгвіст.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Фотоокна. Танежицы, 18 июня
Катэгорыя:Рачкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слуцкага раёна