Чамяры́сы () — аграгарадок, цэнтр Чамярыскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Паблізу ёсць радовішчы гліны, жалезнякоў і торфу.
Геаграфія
Размяшчэнне У 23 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 48 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 153 км ад Гомеля.
Гідраграфія На ўсходзе канава «Дзяржаўная».
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з захаду далучаюцца дугападобная і просталінейная вуліцы. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986—1987 гадах пабудаваны цагляныя хаты на 64 кватэры, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе валоданне Юдзіцкіх. У 1885 годзе ў Дзяражыцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся школа граматы і карчма.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года і з 15.8.1974 г. цэнтр Чамярыскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.
У 1930 годзе 2 вёскі: Чамярысы-1 і Чамярысы-2. У 1931 годзе арганізаваны калгасы «Ударнік» і «Чырвоная Беларусь», працавалі цагельня (з 1929 года), 2 гамарні, 2 ветракі. У канцы 1930-х гадоў вёскі Чамярысы-1 і Чамярысы-2 аб’яднаны ў адзін населены пункт — вёска Чамярысы.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты спалілі 307 двароў і забілі 6 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 152 мясцовыя жыхары. У памяць пра загінуўшых у цэнтры вёскі ў 1967 годзе ўсталяваны абеліск.
У 1959 годзе цэнтр калгаса «Рассвет». Размяшчаліся механічная і швейная майстэрні, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, крама.
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 209 гаспадарак, 492 жыхары.
Дынаміка 1850 год — 83 двары, 404 жыхары. 1885 год — 89 двароў, 513 жыхароў. 1897 год — 155 двароў, 884 жыхары (паводле перапісу). 1908 год — 205 двароў, 1026 жыхароў. 1940 год — 359 двароў, 1436 жыхароў. 1959 год — 1244 жыхары (паводле перапісу). 2003 год — 212 двароў, 505 жыхароў. 2004 год — 209 гаспадарак, 492 жыхары. 2006 год — 197 гаспадарак, 479 чалавек, з якіх 91 ва ўзросце да 16 гадоў, 227 — у працаздольным і 161 — старэйшым за працаздольны.
Вядомыя выхадцы Уладзімір Мікітавіч Галка (нар. 13.09.1923) — Герой Сацыялістычнай Працы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Іван Пятровіч Галко (1934—1995) — беларускі музыкант, педагог.
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя:Чамярыскі сельсавет