Та́ра () — рака ў Заходняй Сібіры, у Новасібірскай і Омскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Іртыш (басейн ракі Об).
Даўжыня ракі 806 км, плошча вадазбору 18 300 км². Выток знаходзіцца ў Новасібірскай вобласці на Васюганскай раўніне. Рэчышча Тары звілістае. Сілкаванне змяшанае, з перавагай снегавога. Сярэдні расход вады за 108 км ад вусця 40,8 м³/с (у вусці 47 м³/с, аб’ём сцёку 1,483 км³/годСурков В. В. Чалов Р. С. Тара // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»). Найбуйнейшыя прытокі — Іча, Верхняя Тунгуска, Ніжняя Тунгуска, Бергамак (усе правыя). У суровыя зімы на перакатах рака перамярзае. Суднаходная на 365 км ад вусця да сяла КыштоўкаРека Тара // Государственный водный реестр РФ.
На рацэ размешчаны сяло Кыштоўка і пасёлак Мурамцава.
Літаратура
Спасылкі Река Тара // Государственный водный реестр РФ Tara At Muromtsevo // R-ArcticNET
Катэгорыя:Рэкі Новасібірскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Омскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Іртыша