«Слонім-2017» — беларускі футбольны клуб з горада Слонім. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

«Белтрансгаз» Клуб быў заснаваны ў 2009 годзе пад назвай «Белтрансгаз». Галоўным спонсарам стала слонімскае ўпраўленне магістральных газапровадаў.

Новаствораны клуб адразу перамог у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці, а на наступны год заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 2011 годзе клуб доўгі час змагаўся за выхад у Першую лігу, але заняў трэцяе месца. У сезоне 2012 клуб датэрмінова гарантаваў сабе месца ў Першай лізе, заняўшы ў выніку другое месца.

Клуб меў агульны стадыён з іншым слонімскім футбольным клубам, «Камунальнікам». У 2011 годзе «Камунальнік» вылецеў у Другую лігу, і два гады (да выхаду «Белтрансгаза» ў Першую лігу) існавала «слонімскае дэрбі».

«Слонім» Пасля выхаду «Белтрансгаза» ў Першую лігу было ўзнята пытанне аб мэтазгоднасці існавання ў горадзе двух футбольных клубаў. У выніку, у студзені 2013 «Белтрансгаз» быў рэарганізаваны шляхам аб’яднання з «Камунальнікам». Клуб атрымаў назву «Слонім» і месца ў Першай лізе. Ігракі і трэнерскі штаб ў асноўным перайшлі з «Белтрансгаза», але заснавальнікам клуба стала не прадпрыемства «Белтрансгаз», а Слонімскі райвыканкам.

Амаль увесь сезон 2013 каманда правяла ўнізе табліцы. «Слонім» 13 разоў згуляў унічыю — больш за ўсіх у чэмпіянаце. Толькі пад канец турніру каманда стала трывала набіраць ачкі, але ўзняцца вышэй канкурэнтаў не змагла. У выніку — 13 месца.

Перад сезонам 2014 каманду пакінулі амаль усе асноўныя ігракі. Замест іх склад «Слоніма» утварылі мясцовыя футбалісты, а таксама ігракі, якія апынуліся незапатрабаванымі ў сваіх клубах. У выніку «Слонім» амаль адразу апынуўся ў канцы табліцы, дзе доўгі час змагаўся з пінскай «Хваляй» за захаванне прапіскі ў Першай лізе. Увосень 2014 года «Слонім» выступаў паспяхова, што дазволіла камандзе за некалькі тураў да фінішу выратавацца ад вылету ў Другую лігу, але вышэй 15-га месца ўзняцца яна так і не здолела.

У сезоне 2015 «Слонім» здолеў умацавацца шэрагам вопытных ігракоў, дзякуючы чаму скончыў сезон на 9-м месцы, аднак у наступным сезоне апусціўся на 11-е.

«Слонім-2017» У пачатку 2017 года новым трэнерам каманды стаў Вячаслаў Царук, які заняў месца нязменнага да таго рулявога сланімчан Аляксея Шубянка. Неўзабаве стала таксама вядома пра пераймевананне клуба ў «Слонім-2017». Пад кіраўніцтвам новага трэнера слонімскі клуб паспяхова пачаў сезон 2017. Атрымаўшы некалькі перамог над фаварытамі, каманда скончыла першую палову сезона на трэцім месцы. Аднак, у жніўні 2017 года Вячаслаў Царук пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Слоніма-2017», і другую палову чэмпіянату клуб правёў значна горш, апусціўшыся на выніковае 11-е месца.

Сезон 2018 каманда правяла роўна, знаходзячыся ў сярэдзіне табліцы, і ў выніку скончыла сезон на сёмым месцы. Першая палова сезона 2019 атрымалася для слонімскай каманды няўдалай, добра была пачата другая палова чэмпіянату, аднак хутка вынікі зноў пагоршыліся, у выніку «Слонім-2017» стаў трынаццатым. У 2020 годзе слонімская каманда амаль увесь час ішла ў сярэдзіне табліцы і скончыла сезон восьмай. У 2021 годзе ў камандзе гулялі пераважна маладыя футбалісты, многія з якіх былі ўзятыя ў арэнду ў іншых клубах. Няблага пачаўшы сезон, каманда неўзабаве апусцілася ўніз, а пасля апынулася на апошнім 12-м радку, дзе засталася да канца турніру. З-за планаванага пашырэння лігі, аднак, апошняя каманда не выбывала ў Другую лігу, і «Слонім-2017» застаўся ў Першай лізе.

У пачатку 2022 года новым галоўным трэнерам стаў Ігар Латаш. Каманда дрэнна пачала чэмпіянат і доўгі час ішла на апошнім радку, аднак у другой палове сезона вынікі палепшыліся, і ў выніку «Слонім-2017» фінішаваў 11-м з 13. Сезон 2023 пачаўся для каманды няблага, аднак пасля шэрагу паражэнняў «Слонім-2017» адкаціўся ў канец табліцы. У верасні 2023 года быў звольнены галоўны трэнер Ігар Латаш, каманду ў якасці выканаўцы абавязкаў галоўнага трэнера прыняў яго памочнік Георгій Татарашвілі, аднак гэта толькі часова дапамагло выправіць вынікі. Каманда скончыла сезон на 15-м месцы з 17.

Папярэднія назвы 2009—2012: «Белтрансгаз» 2013—2017: «Слонім» з 2017: «Слонім-2017»

Дасягненні Найбуйнейшая перамога: 15:0 («Мёры», 2012) Чэмпіён Гродзенскай вобласці (2009)

Цяперашні склад Станам на жнівень 2024 года.

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDF

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

Трэнерскі штаб Ягор Дзмітрачкоў (нар. 1985) — галоўны трэнер Георгій Татарашвілі (нар. 1972) — трэнер Мікалай Дым (нар. 1974) — трэнер Аляксандр Кадоўбік (нар. 1969) — трэнер

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2009 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 1 20 15 4 1 51–13 49 Пераход у Другую лігу 2010 Другая (Д3) 12 34 9 13 12 46–65 40 1/32 фіналу 2011 Другая (Д3) 3 30 20 4 6 84–29 64 1/16 фіналу 2012 Другая (Д3) 2 36 24 6 6 95–35 78 1/8 фіналу Выхад у Першую лігу 2013 Першая (Д2) 13 30 7 13 10 38–45 34 1/16 фіналу 2014 Першая (Д2) 15 30 6 12 12 32–50 30 1/32 фіналу 2015 Першая (Д2) 9 30 13 2 15 41–55 41 1/16 фіналу 2016 Першая (Д2) 11 26 6 6 14 36–49 24 1/16 фіналу 2017 Першая (Д2) 11 30 10 7 13 33–46 37 1/16 фіналу 2018 Першая (Д2) 7 28 9 9 10 37–37 36 1/16 фіналу 2019 Першая (Д2) 13 28 4 9 15 18–47 21 1/16 фіналу 2020 Першая (Д2) 8 26 8 6 12 22–32 30 1/16 фіналу 2021 Першая (Д2) 12 33 3 7 23 27–62 16 1/32 фіналу 2022 Першая (Д2) 11 24 5 3 16 24–53 18 1/32 фіналу 2023 Першая (Д2) 15 32 5 7 20 26–63 22 1/16 фіналу

Галоўныя трэнеры Аляксей Шубянок (2009—2016) Вячаслаў Царук (студзень — жнівень 2017) Аляксандр Кадоўбік ( у жніўні 2017) Алег Кароль (жнівень 2017 — снежань 2018) Леанід Лагун (люты 2019 — снежань 2020) Ігар Слесарчук (люты — верасень 2021) Аляксандр Кадоўбік ( у верасні — снежні 2021) Ігар Латаш (люты 2022 — верасень 2023) Георгій Татарашвілі ( у верасні — снежні 2023) Антуан Маёраў (снежань 2023 — чэрвень 2024) Георгій Татарашвілі ( у чэрвені — ліпені 2024) Ягор Дзмітрачкоў (з ліпеня 2024)

Крыніцы

Спасылкі

Слонім-2017