Уладзімір Канстанцінавіч Федасеенка (, пасёлак Бор, , Гомельская вобласць — 3 студзеня 2018) — беларускі празаік.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Удзельнічаў у партызанскім руху на Гомельшчыне (1942—1943). Быў паранены. Скончыў Гомельскі рачны тэхнікум (1946), Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Быў інструктарам Гомельскага абкама камсамола (1946—1948), ЦК ЛКСМБ (1950—1951). У 1951—1967 гг. працаваў на розных пасадах у газеце «Піянер Беларусі», часопісе «Сельская гаспадарка Беларусі», «Настаўніцкай газеце», рэдактарам выдавецтва «Беларусь», у 1969—1979 гг. — старшым інспектарам Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта СМ БССР па друку, загадчыкам аддзела ў газеце «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам у рэдакцыі часопіса «Беларусь».

Памёр 3 студзеня 2018 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам з ваеннымі ўшанаваннямі.

Творчасць Аўтар раманаў «Дубовая Града» (1965), «Віхры на скрыжаваннях» (1970) і «Пасля смерчу» (1975).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Званне «Ганаровы грамадзянін Жлобінскага раёна» (2001).

Літаратура

Спасылкі Почётные граждане Жлобинского района // Сайт Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта. Федосеенко Владимир Константинович // Знаменитые люди Гомельщины .

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Функцыянеры УЛКСМ Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Жлобіна Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны