Панасюкі́ (, ) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дзмітровіцкага сельсавета. У складзе ААТ «Камянецкая пушча».

Панасюкі месцяцца за 200 м на паўночны захад ад аўтадарогі «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавежская пушча“» (), за 200 м на паўднёвы захад ад ракі Палічна, за 29 км на паўночны захад ад Каменца, за 63 км на поўнач ад Брэста, за 31 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Брэст — Беласток.

У вёсцы 13 гаспадарак, 16 жыхароў (2005).

Гісторыя сярэдзіна XIX ст.: вёска, дзяржаўная ўласнасць. 1857: паводле 10-й рэвізіі 135 рэвізскіх душ. пачатак XX ст.: вёска ў Белавежска-Аляксандраўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. 1905: 230 жыхароў. 1921: у выніку Польска-савецкай вайны па Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы. У вёсцы 149 чалавек, 34 гаспадаракSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. T. 5, województwo białostockie, 1924, s. 8. 1939: у выніку Пакта Молатава-Рыбентропа ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. 1940: у Бялоўскім сельсавеце Гайнаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 1941—1945: у 1941 годзе нямецкія захопнікі расстралялі ў вёсцы настаўніка і дэпутата сельсавета, мясцовых жыхароў. Цягам Другой сусветнай вайны на франтах загінулі і прапалі без вестак 9 жыхароў вёскі. 1945: у Камянецкім раёне. 1948: у пачатковай школе 68 вучняў. 1954: у складзе Ражкоўскага сельсавета. 1959: у складзе Дзмітравіцкага сельсавета. 1960: 143 жыхары. 1970: 92 жыхары, у саўгасе імя Дзімітрава.

Літаратура С. 73.

Спасылкі

Надвор'е ў Панасюках

Катэгорыя:Дзмітровіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Камянецкага раёна