Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага — вышэйшая навучальная ўстанова гуманітарнага профілю ў Маскве. Навучанне праводзіцца на двух факультэтах (вочным і завочным). На вочным факультэце навучанне вядзецца па праграмах «бакалаўрыят» (4 гады), «спецыяліст» (5 гадоў), «магістр» (2 гады, толькі пасля бакалаўрыяту) па дзвюх спецыяльнасцях (літаратурная творчасць і пераклад мастацкай літаратуры). На завочным факультэце навучанне ажыццяўляецца толькі па праграме падрыхтоўкі спецыялістаў (6 гадоў навучання) і толькі па спецыяльнасці «літаратурная творчасць». Аддзяленне мастацкага перакладу рыхтуе перакладчыкаў мастацкай літаратуры з англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай і карэйскай моў. Таксама пры інстытуце дзейнічаюць аспірантура і дактарантура (спецыяльнасці: «тэорыя літаратуры», «руская мова», «руская літаратура»).

Гісторыя  Літаратурны інстытут заснаваны ў 1933 годзе па ініцыятыве Максіма Горкага як Вячэрні працоўны літаратурны ўніверсітэт (пастанова Прэзідыума ЦВК СССР ад 17 верасня 1932 года). З 1936 года — сучасная назва. З 1942 года ў інстытуце існуюць вочная і завочная формы навучання. З 1953 года пры інстытуце дзейнічаюць Вышэйшыя літаратурныя курсы. У 1983 г. інстытут узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. З 1992 года знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай федэрацыі.

Інстытут размешчаны ў былой гарадской сядзібе, помніку архітэктуры XVIII стагоддзя (у гэтым доме ў 1812 нарадзіўся А. І. Герцэн).

Выпускнікі з Беларусі Кацярына Ааро Валянцін Акудовіч Яраслава Ананка Алесь Бажко (завочна) Раіса Баравікова Георгій Валкавыцкі Таццяна Дашкевіч Леанід Дранько-Майсюк Анатоль Дзялендзік Хведар Жычка Ала Кабаковіч Вера Лойка Віктар Казько Алесь Савіцкі Браніслаў Спрынчан (1959, завочна) Міхась Стрыгалёў Аляксандр Міхайлавіч Стрыгалёў Мікола Федзюковіч Любоў Філімонава Марыя Філіповіч (завочна) Алесь Шашкоў Віктар Шніп

Іншыя выпускнікі Візма Бэлшавіца, латвійская паэтэса Іван Міхайлавіч Гогалеў, якуцкі пісьменнік Бапба Гоклен, туркменскі паэт Фазіль Іскандэр, абхазскі пісьменнік Ліна Кастэнка, украінская пісьменніца Пётр Кошаль, расійскі пісьменнік, перакладчык Канстанцін Сіманаў, савецкі пісьменнік Намбарын Энхбаяр Святлана Яўсеева, руская паэтэса, перакладчык

Літаратура Они учились в Литинституте: Материалы к биобиблиографическому справочнику студентов дневного и заочного отделения и слушателей Высших курсов Литературного института им. А. М. Горького. 1933—2006 / Редактор-составитель Б. Л. Тихоненко. — М.: Литературный институт имени А. М. Горького, 2006.

Катэгорыя:З’явіліся ў 1933 годзе Катэгорыя:1933 год у Маскве