Помнік Адаму Міцкевічу — помнік польскаму паэту беларускага паходжання Адаму Міцкевічу ў Навагрудку. Знаходзіцца непадалёк ад Кургана Адама Міцкевіча, Навагрудскага замка, Фарнага касцёла, дзе быў ахрышчаны Міцкевіч, што разам стварае ўнікальны гісторыка-культурны комплекс. Гісторыка-культурная каштоўнасць міжнароднага значэння.

Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 12 верасня 1992 г. (скульптар В. Янушкевіч) падчас правядзення Міжнароднага свята ў гонар паэта. Скульптура выканана ў бронзе, яе вышыня 3,1 м, усталявана на палявым валуне.

Гл. таксама Помнік Адаму Міцкевічу, Мінск

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Навагрудка Навагрудак Катэгорыя:Помнікі Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Вуліца Малы Замак Катэгорыя:Творы Валяр'яна Янушкевіча