Павел Вайцяхоўскі (; нар. , Мальчыцы, Уроцлаўскае ваяводства, Польшча) — польскі футбаліст, нападнік клуба «Рэсовія» з Жэшава.

Клубная кар’ера

«Херэнвен» У 17 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе нідэрландскага клуба «Херэнвен» у матчы супраць АЗ. За свой першы сезон згуляў 9 матчаў, у якіх забіў 2 галы. За два сезоны Павел не здолеў стаць іграком асноўнага складу клуба.

«Вілем II» Пасля сезона 2009/10 перайшоў у менш моцны клуб «Вілем II» за больш істотнай гульнявой практыкай, пасля першых некалькіх праведзеных матчаў Вайцяхоўскі вылецеў амаль на год з-за траўмы разрыву крыжападобных звязкаўПавел Войцеховски. Footballtop.ru. Пасля вяртання працягваў выступаць за клуб. Пасля сканчэння кантракта з нідэрландскім клубам знаходзіўся на праглядзе ў польскіх клубах «Лехія» і «Краковія», аднак у абодвух выпадках іграку не спадабаліся іх умовы.

«Мінск» У жніўні 2012 года перабраўся ў футбольны клуб «Мінск», дэбютаваўшы ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны»Новобранец «Минска» Павел Войцеховски: команда еще не потеряла шансы на четвертое место. «Прессбол». У мінскім клубе адразу стаў сталым іграком асноўнага складу, і, правёўшы ўсяго толькі дванаццаць матчаў у чэмпіянаце Беларусі, стаў адным з лепшых легіянераў нацыянальнага першынстваЛучшие легионеры 2012 года: Коломыц, Войцеховски, Фигередо. Football.by.

У пачатку 2013 таксама заставаўся асноўным іграком. 17 сакавіка 2013 года ў матчы 1/4 Кубка Беларусі супраць «Гомеля» дапамог клубу вырваць перамогу — пры ліку 0:2 Павел спачатку заработаў пенальці, потым забіў і нарэшце аддаў галявую перадачу, і ў выніку «Мінск» перамог 3:2 і прайшоў у паўфінал (пазней клуб выйграў Кубак). 30 сакавіка 2013 года ў матчы першага тура супраць «Тарпеда-БелАЗ» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненні з Анры Хагушам і выбыў да канца сезона 2013.

«Завіша» Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Мінск» і ў студзені 2014 года перайшоў у клуб «Завіша» з польскай ЭкстраклясыПавел Войцеховски подписал контракт с «Завишей» из Быдгощи. Разам з «Завішай» стаў уладальнікам Кубка Польшчы, хоць у фінальным матчы на полі не з’яўляўся.

«Шахцёр» У жніўні 2014 перайшоў у салігорскі «Шахцёр»«Шахтер» заявил Войцеховски и Миколюнаса в Лигу Европы. У салігорскім клубе часцей толькі выхадзіў на замену, бо не здолеў да канца аднавіцца ад траўмы. У сезоне 2014 за 11 матчаў забіў 2 галы.

У пачатку 2015 года заставаўся ў складзе «Шахцёра», хоць значную частку перадсезоннай падрыхтоўкі прапусціў, аднаўляючыся ад траўмы. У красавіку 2015 па сямейных абставінах разарваў кантракт з салігорскім клубамПавел Войцеховски покинул "Шахтер".

Вяртанне ў Польшчу У кастрычніку 2015 года стаў іграком клуба другога польскага дывізіёна «Хробры» з ГлогаваЭкс-нападающий "Минска" и "Шахтера" продолжит карьеру в клубе второго дивизиона Польши. У ліпені 2017 года перабраўся ў іншы клуб Першай лігі — апольскую «Одру». У студзені 2018 года перайшоў у хожаўскі «Рух». У ліпені 2018 года адправіўся ў Другую лігу Польшчы, папоўніўшы склад «Гурніка» з Лэнчны, дапамог гэтаму клубу выйсці ў Першую лігу, а потым і ў Экстраклясу.

У студзені 2022 года перайшоў у «Рэсовію».

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014 Уладальнік Кубка Беларусі: 2013 Уладальнік Кубка Польшчы: 2014 Пераможца Другой лігі Польшчы: 2019/20

Крыніцы

Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Мінска»

Катэгорыя:Футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі ФК Рэсовія Жэшаў Катэгорыя:Ігракі ФК Гурнік Лэнчна Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Хожаў Катэгорыя:Ігракі ФК Одра Аполе Катэгорыя:Ігракі ФК Хробры Глогаў Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Завіша Быдгашч Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Вілем II Катэгорыя:Ігракі ФК Херэнвен