Камяніца — беларускі музычны фестываль. Праводзіцца з 2009 года.

Пра фэст Першы каардынатар фестывалю Сяргей ЧагрынецФестиваль «Камяница»: семичасовая этноатака в Строчицах, потым яго функцыі ўзяў на сябе Алег Пашэк.

Фестываль з’яўляецца дабрачынным: усе выручаныя сродкі ідуць на патрэбы музея, у якім праходзіць фестываль.

Месца правядзення фестывалю «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту». (пас. Азярцо, Мінскі раён, Беларусь.) На тэрыторыі музея сабраная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў«Мы не будем продавать „гарэлку“ на розлив для погружения в национальную культуру» — Новости OPEN.BY.

Гісторыя 2009 У 2009 годзе фестываль прайшоў 12 верасня. Удзельнікі: Гаротніца, Келіх Кола, Джамбібум, Нагуаль. Хэдлайнеры фэсту: Стары Ольса і KRIWI. Вядучы: Алег Хаменка

2010 У 2010 годзе фестываль праходзіў 4 верасня. Удзельнікі: Guda, Рокаш, этна-трыа Троіца, Палац, Бифолк, Akana, Бан-Жвірба, Маланка-аркестр. Хэдлайнеры фэсту: Лявон Вольскі Вядучы: Алег Хаменка

2011 Трэці фестываль «Камяніца» прайшоў 3 верасня 2011. На фестываль прыехала некалькі тысяч гледачоў. Удзельнікі: Этна-трыа Троіца, Стары Ольса, Osimira, Аляксандра і Канстанцін, Ветах, Госціца, Хоха Бэнд. Спецыяльны госць: Алег Скрыпка (Украіна) Вядучы: Алег Хаменка

2012 Чацвёрты фолк-фэст «Камяніца» прайшоў 15 верасня 2012. На фэсце было дзве сцэны: Галоўная сцэна і Сцэна аматарскіх калектываў. Удзельнікі: Irdorath, Іван Купала (Расія), Re1ikt, FolkRoll і Наста Някрасава, Ліцвіны, Vuraj, Pawa, Гаротніца, Silver Sky. Вядучы: Алег Хаменка

2013 Пяты фестываль «Камяніца» адбыўся 7 верасня 2013 года. Упершыню на фестывалі выступілі музыкі з чатырох краін — Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы. Удзельнікі: ДахаБраха (Украіна), Стары Ольса, Guda, Hvarna (Беларусь/Расія), Палац, Orkiestra św. Mikołaja (Польшча), Фолькнери (Украіна). Вядучы: Алег Хаменка

2014 Шосты фестываль «Камяніца» адбыўся 6 верасня 2014 года. Выступы праходзілі на двух сцэнах. У фестывалі прынялі ўдзел музыкі з пяці краін — Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы і Чэхіі. Удзельнікі (галоўная сцэна): Šuma, Алег Скрыпка (Украіна), этна-трыа Троіца, Караліна Ціха і Бартэк Палыга (Польшча), Ahmed má hlad (Чэхія), Kriwi, Бандурбэнд (Украіна), Яварына, Re1ikt, Отава Ё (Расія). Вядучы: Алег Хаменка

2015 Сёмы фестываль «Камяніца» адбыўся 5 верасня 2015 года. Удзельнікі (галоўная сцэна): Альтанка, Стары Ольса, Vuraj, Dzikie Jabłka (Польшча), Ягорава Гара, ДримбаДаДзиґа (Украіна), Trad Attack! (Эстонія), Znich. Вядучыя: галоўная сцэна — Ілля Маліноўскі, малая сцэна — Марына Шукюрава.

2016 Восьмы фолк-фэст «Камяніца» прайшоў 10 верасня 2016 года. Удзельнікі (галоўная сцэна): Этна-трыа Троіца, Re1ikt, TaRuta (Украіна), Ветах, Іна Жаланная (Расія), Оле Лукойе (Расія), Паліна Рэспубліка. Вядучы: Алег Хаменка

2017 Дзявяты фолк-фэст «Камяніца» прайшоў 16 верасня 2017 года. З-за тэхнічных праблем музычная частка пачалася са спазненнем і ў выніку быў адменены выступ аднаго з хэдлайнераў — праекта Šuma. Удзельнікі (галоўная сцэна): Theodor Bastard (Расія), Onuka (Украіна), The Doox (Украіна), Shaman Jungle, Варган, Нагуаль. Вядучы: Алег Хаменка

Гл. таксама Беларускі Дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Крыніцы

Спасылкі Рэстаран «Камяніца» Фотарэпартаж БЕЛТА Сюжэт тэлеканала АНТ пра фэст 2011

Катэгорыя:Музычныя фестывалі паводле алфавіта Катэгорыя:Музычныя фестывалі Беларусі