Таўрт — у старажытнаегіпецкай міфалогіі багіня-заступніца нараджэння, цяжарных жанчын і нованароджаных.

Таўрт уяўлялася ў выглядзе самкі бегемота або кракадзіла з ільвінымі нагамі. Першапачаткова выконвала ролю багіні ўрадлівасці. Акрамя таго, Таўрт заступалася нябожчыкам у Дуаце (замагільным свеце), адганяла злых духаў ад жытла, таму яе выявы часта сустракаюцца на амулетах і разнастайных прадметах хатняга ўжытку. Часам пра яе згадваюць як пра жонку бога Сета.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Старажытнаегіпецкія багі Катэгорыя:Старажытнаегіпецкія багіні Катэгорыя:Багі паводле алфавіта Катэгорыя:Зорныя багіні Катэгорыя:Багіні ўрадлівасці