Джэймс Энтані «Джым» Сцёрджэс (, нар. года, Лондан, Англія) — англійскі тэле- і кінаакцёр, спявак.
Пачаў сваю кар'еру ў сярэдзіне 1990-х са здымак у кінасерыялах. Найбольшую вядомасць атрымаў пасля выхаду фільма «Дваццаць адно».
Біяграфія Джым нарадзіўся 16 мая 1981 годаBiography for Jim Sturgess, вырас у горадзе Фарнхаме, графства Сурэй, у 40 мілях на паўднёвы захад ад Лондана.
Скончыў Салфардскі ўніверсітэт. Тым часам быў удзельнікам групы «Dilated Spies».
Першая прыкметная роля ў кіно — Джуд у фільме «Праз Сусвет». Прэм'ерны паказ фільма адбыўся на Таронцкім кінафестывалі 10 верасня 2007 года.
17 красавіка 2008 года на экраны выйшаў фільм «Дваццаць адно», у якім Джым выканаў галоўную ролю. Яго герой — матэматычны геній, які выйграе дзякуючы сваім здольнасцям велізарныя сумы грошай у казіно Лас-Вегаса. Таксама ў фільме зняліся Кейт Босварт, Лоўрэнс Фішбарн і Кевін Спейсі.
Фільмаграфія ГодФільмАрыгінальная назва фільмаПерсанаж1994 «Варыянт браўнінга» The Browning Version 2004 «Твар у твар» Mouth to Mouth Рэд2007 «Праз Сусвет» Across the Universe Джуд2008 «Яшчэ адна з роду Балейн» The Other Boleyn Girl Джордж Балейн«Дваццаць адно» 21 Бэн Кэмпбел«Пяцьдзесят мерцвякоў»Fifty Dead Men Walking Марцін Макгартленд2009«Бессардэчны» Heartless Джэймі Морган2009«Пераправа» Crossing Over Гэвін Козіф 2010 «Легенды начных вартавых» Legend of the Guardians: The Owls of Ga'Hoole Сорэн <small>(голас)«Шлях дадому» The Way Back Януш2011 «Адзін дзень» One Day Дэкстэр Мэйх'ю2012 «Паралельныя светы» Upside Down Адам2012 «Воблачны атлас» Cloud Atlas Адам Юінг, Хэ Джу Чэн і інш.
Узнагароды і намінацыі 2008 — спецыяльны прыз кінафестывалю ShoWest Convention за лепшую кампанію ў кадры (фільм «Дваццаць адно»)Jim Sturgess — Awards
Спасылкі
Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Вялікабрытаніі