Капо́ранскія Ля́ды (, ) — былы пасёлак у складзе Новаялчанскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. Насельніцтва ў цяперашні час атсутнічае. Пасёлак ліквідаваны 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .

Геаграфія Размяшчэнне У 39 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 5 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 156 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у верасні 1943 года фашысты спалілі 20 двароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).

Насельніцтва Колькасць 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка 1940 год — 23 двары, 104 жыхара. 1959 год — 65 жыхароў (паводле перапісу). 1980-е — жыхары пераселены.

Літаратура