Іван Аляксандравіч Бадуэн дэ Куртэнэ (, , г. Радзымін — , г. Варшава) — рускіБодуэн де Куртенэ, Иван Александрович // Новая иллюстрированная энциклопедия. Кн. 3. Би-Ве. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2003. — 256 с.: ил. — С. 27 — 28. — ISBN 5-85270-195-5 (кн. 3), ISBN 5-85270-218-8. і польскі мовазнавец. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН з 1897.
Біяграфія Па радаводнай легендзе, паходзіў са старажытнага французскага арыстакратычнага роду Куртэнэ, які вядзе свой пачатак ад караля Людовіка VI і да якога належалі, у прыватнасці, імператары Лацінскай (Рымскай) імперыі. У Польшчу продак Бадуэна дэ Куртэнэ перасяліўся на мяжы XVII—XVIII стагоддзяўЗгодна з сямейнай легендай, зафіксаванай у радаводнай кнізе, у Францыі род Куртэнэ пагас у 1730 годзе. Дакладная сувязь роду Бадуэн дэ Куртенэ і французскіх Куртэнэ дакументальна не ўсталяваная.
Скончыў у 1866 годзе Галоўную школу у Варшаве. Навуковую дзейнасць пачынаў пад кіраўніцтвам І. І. Сразнеўскага. У 1875 годзе навуковец стаў прафесарам, у 1887 годзе — членам Польскай АН, а ў 1897 годзе — членам-карэспандэнтам Акадэміі навук. Працаваў у Казанскім (1874—1883), Юр’еўскім (1883—1893), Кракаўскім Ягелонскім (1893—1899), Пецярбургскім (1900—1918), Варшаўскім (з 1918) універсітэтах.
Быў двойчы жанаты, другім шлюбам — на Рамуальдзе Багніцкай, якая ўдзельнічала ў рускім, польскім, чэшскім друку.
thumb|250px|left|Магіла Бадуэна дэ Куртэнэ
З 1910-х гадоў актыўна займаўся палітыкай. Належаў да кадэцкага цэнтру, але па палітычных поглядах прымыкаў да так званых федэралістаў-аўтанамістаў.
Выступаў за культурную самастойнасць Польшчы і раўнапраўе польскай мовы з рускай. Арыштоўваўся ўладамі Расійскай імперыі29.5.1914 у Санкт-Пецярбургу асаблівая прысутнасць судовай палаты, выслухаўшы касіраваную Сенатам справу пра прафесара Бадуэн дэ Куртэнэ, прызнанага вінаватым па арт. 129 Улажэння пра пакаранні крымінальныя і выпраўленчыя Расійскай імперыі, прыгаворанага да двух гадоў крэпасці і апраўданага па артыкуле 1034, прызнала яго вінаватым і па гэтым артыкуле і прысудзіла да арышту ў турме на 3 месяцы. Гэта пакаранне паглынута першым. Тры месяцы ён правёў у Крастах за выданне брашуры «Национальный и территориальный признак в автономии» (1913). //газета Архангельск, 1914.-№ 119 от 31.05. С.2..
Пасля аднаўлення незалежнасці Польскай рэспублікі пасяліўся там і працягнуў палітычную дзейнасць, ізноў адстойваючы правы нацыянальных меншасцяў — якімі на гэты раз апынуліся ўжо не палякі, а іншыя народы, у тым ліку і рускія. У 1922 вылучаўся прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў (супраць жадання) як кандыдат у прэзідэнты Польшчы. У першым туры выбараў 9 снежня набраў 103 галасы (19,04 %) і заняў трэцяе месца, вышэй, чым у выбранага ў выніку Габрыэля Нарутовіча; ў другім туры — усяго 10 галасоў, у трэцім — 5. Абраны ў пятым туры Нарутовіч атрымаў большую частку галасоў, раней аддадзеных за Бадуэна; падтрымка левых і нацыянальных меншасцяў вылілася ў нянавісць да Нарутовіча з боку правых, і неўзабаве пасля абрання ён быў забіты.
У 1919—1929 гадах ганаровы прафесар Варшаўскага ўніверсітэта і загадчык кафедры параўнальнага мовазнаўства. Памёр у Варшаве. Пахаваны на кальвінскіх (евангелісцка-рэфармацкіх) могілках у Варшаве.
Навуковая дзейнасць Бадуэн дэ Куртэнэ здзейсніў пераварот у навуцы аб мове: да яго ў лінгвістыцы панаваў гістарычны кірунак — мовы даследаваліся выключна па пісьмовых помніках. Ён жа ў сваіх працах даказаў, што сутнасць мовы — у маўленчай дзейнасці, а значыць, неабходна вывучаць жывыя мовы і дыялекты. Толькі так можна зразумець механізм функцыянавання мовы і праверыць правільнасць лінгвістычных тэорый.
Бадуэн дэ Куртэнэ на працягу многіх гадоў вывучаў розныя індаеўрапейскія мовы, пісаў свае навуковыя працы не толькі на рускай і польскай, але і на нямецкай, французскай, чэшскай, італьянскай, літоўскай і іншых мовах. Працуючы ў экспедыцыях, якія даследавалі славянскія мовы і дыялекты, ён фіксаваў іх фанетычныя асаблівасці. Яго адкрыцці ў галіне супастаўляльнага (тыпалагічнага) аналізу славянскіх моў апярэдзілі з’яўленне ідэй, якія пазней знайшлі сваё адлюстраванне ў працах выдатнага славіста Р. В. Якабсона. Гэтыя даследаванні дазволілі Бадуэну дэ Куртэнэ (з улікам ідэй рана памерлага малодшага калегі, таленавітага — таксама паляка, які працаваў у Казані) стварыць тэорыю фанем і фанетычных чаргаванняў. Тэорыя выкладзена ў яго «Опыте фонетических чередований» (1895). Яе лагічным працягам з’явілася створаная навукоўцам тэорыя пісьма. Такім чынам, Бодуэн выступіў заснавальнікам фаналогіі і папярэднікам тэорыі М. С. Трубяцкога.
Бадуэн дэ Куртэнэ выяўляў агульныя прыкметы і ў няроднасных мовах і пры гэтым вялікую ўвагу звяртаў на фанетыку — «фанетычны цэмент». Ен сцвярджаў, што і ў мовах рознай марфалагічнай будовы фанетычныя законы ў агульных рысах аднолькавыя. Напрыклад, чаргаванне [к] — [ч] (напр. ) — характэрная фанетычная прыкмета і для індаеўрапейскіх (славянскіх, раманскіх, германскіх), і фіна-ўгорскіх, і семіцкіх моў. Гэты тып чаргавання настолькі пашыраны, што Бадуэн дэ Куртэнэ прапанаваў яму найменне — «агульначалавечая моўная з’ява», гэта значыць моўная ўніверсалія. 3 іншых тыпалагічных асаблівасцей у галіне фанетыкі няроднасных моў ён адзначаў знікненне звонкіх выбухных зычных у дацкай і эстонскай мовах, рэгрэсіўны кірунак асіміляцыі ў індаеўрапейскіх мовах і прагрэсіўны — у фіна-ўгорскіх і ўрала-алтайскіх мовах.
Ён першым пачаў ужываць у лінгвістыцы . Даказаў, што на развіццё моў можна ўздзейнічаць, а не толькі пасіўна фіксаваць усе падзеі і змены, якія адбываюцца ў іх. На аснове яго работ паўстаў новы напрамак — .
Ідэя стварэння статыстычнай тыпалогіі гукавых сістэм славянскіх моў, прыярытэт якой належыць Бадуэну дэ Куртэнэ, не страціла сваёй надзённасці і зараз. Ён заўважыў, што паводле статыстычных падлікаў украінская і чэшская мова характарызуецца шырокім ужываннем галоснага [і], польская — галоснага [е] і г. д.
Падрыхтаваў трэцюю і чацвёртую рэдакцыі , удакладніўшы этымалогіі, выправіўшы падзел на гнёзды (у Даля часта адвольны), а таксама папоўніўшы яго новымі словамі, у тым ліку унёсшы абсцэнную лексіку, якой не было ў Даля. За свае дапаўненні быў падвергнуты жорсткай крытыцы, у савецкі час «Бодуэновский словарь Даля» не перавыдаваўся. Перавыданні савецкага часу абапіраюцца на арыгінальны тэкст другога выдання слоўніка Даля; версія Бадуэна звычайна лічыцца самастойным слоўнікам.
Бадуэн дэ Куртэнэ актыўна цікавіўся штучнымі мовамі, неаднаразова выступаў прыхільнікам эсперанта. У кастрычніку 1907 года ён удзельнічаў разам з Ота Есперсенам і іншымі навукоўцамі ў міжнароднай дэлегацыі па прыняцці міжнароднай дапаможнай мовы () у якасці яе віцэ-старшыні. Быў асабіста знаёмы з Л. Л. Заменгоф, заснавальнікам эсперанта«Переносясь памятью к личности самого автора эсперанто, доктора Заменгофа, которого я имел удовольствие знать лично…» , але эсперантыстам сябе не лічыў«…не принадлежу определенно ни к одному течению в области искусственных языков и потому также не считаю себя эсперантистом…» .
Працуючы ў Казані ў 1874—1883 гг., навуковец заснаваў , у рамках якой расквітнеў талент найбуйнейшага навукоўца , пад яго непасрэдным уплывам праходзіла станаўленне выдатных рускіх лінгвістаў XX стагоддзя Л. У. Шчэрбы і .
Запісваў і публікаваў (з нотамі) беларускія народныя песні («Белорусско-польские песни из Сокольского уезда Гродненской губернии», 1892; «Дополнение к „Белорусско-польским песням из Сокольского уезда Гродненской губернии“», 1894).
Узнагароды Ордэн Святога Станіслава 3-й ступені; Ордэн Святой Ганны 3-й ступені; Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені (1879); Ордэн Святой Ганны 2-й ступені (1884); Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені (1903); Медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III»; Медаль «У памяць 300-годдзя царавання дома Раманавых».
Літаратура
Список гражданским чинам первых четырех классов. — Пг., 1914. — С. 31.
Спасылкі
Русская фонетика
Т. М. Николаева БОДУЭН ДЕ КУРТЕНЭ — РЕДАКТОР СЛОВАРЯ В. Ф. ТРАХТЕНБЕРГА «БЛАТНАЯ МУЗЫКА» («ЖАРГОН ТЮРЬМЫ»)
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве Катэгорыя:Дом Куртэнэ Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы Катэгорыя:Мовазнаўцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Славісты Расійскай імперыі Катэгорыя:Навукоўцы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Навукоўцы Казані Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Палітыкі Польшчы Катэгорыя:Гісторыкі мовы Катэгорыя:Марфолагі мовы Катэгорыя:Фанетысты Катэгорыя:Фанолагі Катэгорыя:Эсперантолагі Катэгорыя:Лексікографы Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Выкладчыкі Бястужаўскіх курсаў Катэгорыя:Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона Катэгорыя:Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэканы СПбДУ