__NOTOC__

4 лістапада — трыста восьмы (трыста дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

1501: Аб’яднанае маскоўскае і северскае войска разграміла войска ВКЛ у бітве пад Мсціславам 1661: У бітве пад Кушлікамі ў час вайны 1654—1667 войска Рэчы Паспалітай атрымала перамогу над войскам Маскоўскай дзяржавы 1794: Расійскія войскі А. Суворава падчас Паўстання 1794 года ўзялі штурмам прадмесце Варшавы Прагу. 1924: Распачала дзейнасць Усходняя місія езуітаў у Альбярціне. 1939: Фабіян Акінчыц узначаліў Беларускае прадстаўніцтва ў Берліне. 1946: Уступіў у сілу Статут ЮНЕСКА. 1956: Савецкія войскі пачалі аперацыю «Віхар» па падаўленні Венгерскай рэвалюцыі. 1979: Ісламская рэвалюцыя ў Іране, натоўпы ўрываюцца на тэрыторыю пасольства ЗША ў Тэгеране. 2008: На прэзідэнцкіх выбарах у ЗША перамогу атрымаў Барак Абама.

Нарадзіліся 1887: Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч (пам. 11.4.1937) 1929: Сяргей Карніловіч, дзеяч беларускай эміграцыі 1933: Мілдрэд Мак-Дэніел, амерыканская лёгкаатлетка 1934: Уладзімір Багіна, беларускі геолаг 1935: Аляксандр Болсун, беларускі фізік 1940: Марлен Жабер, французская актрыса 1951: Траян Бэсеску, прэзідэнт Румыніі 1955: Маці Ванханен, прэм’ер-міністр Фінляндыі 1972: Луіш Фігу, партугальскі футбаліст 1989: Даміян Уорнер, канадскі лёгкаатлет

Памерлі 1157: Мафальда Савойская, першая каралева Партугаліі 1698: Расмус Барталін, дацкі вучоны 1794: Якуб Ясінскі, польскі паэт 1856: Поль Дэларош, французскі мастак 1918: Уілфрэд Оўэн, англійскі паэт 1926: Альбін Эгер-Лінц, аўстрыйскі жывапісец 1937: Аляксандр Вальковіч, прадстаўнік БНР пры ўрадзе Грузіі, міністр фінансаў БНР 1937: Іван Гаўрыс, беларускі мастак (нар. 14.12.1890) 1937: Пятро Даркевіч, беларускі гісторык мастацтва 1937: Хрыстафор Даркевіч, беларускі мастак 1955: Генрых Грыгоніс, беларускі акцёр (нар. 20.5.1889) 1995: Жыль Дэлёз, французскі філосаф-постмадэрніст 1995: Іцхак Рабін, ізраільскі палітычны і ваенны дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар. 1.3.1922) 2004: Ясутомі Нісідзука, японскі біяхімік 2008: Майкл Крайтан, амерыканскі пісьменнік, сцэнарыст 2024: Кікі Хокансан, шведская фотамадэль

Святкуюць Расія: Дзень народнага адзінства

Л04