Мала́я Лапе́ніца (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Лапа. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета. Насельніцтва 252 чал. (2012).

Гісторыя Упершыню Лапеніца згадваецца ў XVI ст. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Клочкаў, Трызнаў, з другой пал. XVII ст. — Агінскіх, у 1796 — Людвіка Тышкевіча.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лапеніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1836 у мястэчку было 33 двары. На 1914 — 73 двары. У тутэйшым касцёле ў 1918—1920 служыў ксяндзом паэт Язэп Германовіч (псеўданім Вінцук Адважны), які вёў пропаведзі на беларускай мове.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лапеніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.

У 1939 Лапеніца ўвайшла ў БССР, у Ваўкавыскі сельсавет. Статус паселішча панізілі да вёскі. 23 чэрвеня 1980 года вёска перададзена з Ізабелінскага сельсавета ў Ваўкавыскі сельсаветРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).. Станам на 1 студзеня 2004 тут было 111 двароў.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1829 — 65 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 35, мяшчан-хрысціян і сялян 21 С. 412.; 1836 — 230 чал. XX стагоддзе: 1914 — 419 чал. XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 — 252 чал.

Інфраструктура

У Малой Лапеніцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клуб, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя Славутасці Гаспадарчы двор Могілкі яўрэйскія

Страчаная спадчына Сядзіба Булгарынаў (XVIII ст.)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ваўкавыскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства