Акатнік амурскі, Маакія амурская (Maackia amurensis), лістападнае дрэва роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Вышыня да 15—20 м. Крона густая. Лісце складанае, няпарнаперыстае, чаргаванае. Парасткі і лісце з шаўковым апушэннем, што надае дрэву серабрысты колер. Кветкі белыя або крэмавыя, духмяныя, у густых гронках. Плады — плоскія цёмна-бурыя струкі.
Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф.
Арэал Радзіма — Кітай, Далёкі Усход Расіі.
На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны як дэкаратыўная расліна. Вырошчваецца ў парках, садах. Цвіце ў ліпені.
Значэнне і выкарыстанне Дрэва прыдатнае для ўмацавання яроў і адхонаў, драўніна ўстойлівая да гніення.
Спасылкі
Maackia amurensis Rupr. // The World Flora Online
Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны