Мікалай Фёдаравіч Гамалея ((5 лютага 1859), Адэса — , Масква) — савецкі ўрач, мікрабіёлаг і эпідэміёлаг, ганаровы член АН СССР (з 1940), акадэмік АМН СССР (1945). Лаўрэат Сталінскай прэміі (1943).

Біяграфія Мікалай Гамалея нарадзіўся ў 1859 годзе ў Адэсе, якая ў той час з’яўлялася часткай Расійскай імперыі. Скончыў Новарасійскі ўніверсітэт у Адэсе (цяпер Адэскі ўніверсітэт) у 1880 годзе і Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію (цяпер Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава) у 1883 годзе. Пазней ён стаў паважаным урачом бальніцы ў роднай Адэсе.

Мікалай Гамалея працаваў у лабараторыі Луі Пастэра ў Францыі ў 1886 годзе. Следуючы прыкладу Пастэра пасля свайго вяртання, ён далучыўся да Ільі Мечнікава ў арганізацыі Адэскай бактэрыялагічнай станцыі для вывучэння прышчэпкі супраць шаленства і для даследаванняў барацьбы супраць чумы буйной рагатай жывёлы і халеры, дзе дыягнаставаў макроту пры сухотах і падрыхтаваў вакцыну супраць сібірскай язвыZalkind, Semyon (2001). Ilya Mechnikov: His Life and Work. Honolulu, Hawaii: University Press of the Pacific. pp. 96-98. ISBN 978-0-89875-622-7.. Адэскі бактэрыялагічны інстытут стаў першай у Расіі бактэрыялагічнай станцыяй назіранняў.

Нягледзячы на дрэнныя ўмовы і невялікі штат супрацоўнікаў, навукоўцы змаглі дамагчыся поспеху ў высвятленні ўмоў, пры якіх прышчэпка супраць шаленства была найбольш эфектыўнай. Прапанова Мікалая Гамалеі выкарыстоўваць забітых бактэрый пры прышчэпцы супраць халеры пазней была паспяхова прыменена ў шырокім маштабе. Падобныя станцыі былі неўзабаве заснаваны ў Кіеве (1886), Екацерынаслаўе (1897) і Чарнігаве (1897).Melikishvili, Alexander (2006). «Genesis of the Anti-Plague System: The Tsarist Period». Critical Reviews in Microbiology 32, pp. 19-31. ISSN 1040-841X.

Пасля абароны дысертацыі ў 1892 годзе па этыялогіі халеры (апублікавана ў 1893 годзе), М. Ф. Гамалея займаў пасаду дырэктара Адэскага бактэрыялагічнага інстытута ў 1896—1908 гадах. Зрабіўшы даклад пра лізіс бактэрый Bacillus anthracis у 1898 годзе, Гамалея стаў першаадкрывальнікам антыцел, якія знішчаюць бактэрый, вядомыя як bacteriolysinsMelikishvili, Alexander (2008). «Annex: Biosketches of Scientists and Other Public Figures Who Played Important Roles in the Evolution of Tsarist Russia’s Anti-Plague System». In Sonia Ben Ouagrham-Gormley, Alexander Melikishvili, and Raymond A. Zilinskas, The Soviet Anti-Plague System, James Martin Center for Nonproliferation Studies. Retrieved 26 February 2011..

Гамалея пачаў грамадскую кампанію па знішчэнню пацукоў, каб змагацца з чумой у Адэсе і на поўдні Расіі, і ўказаў на вош у якасці носьбіта тыфу.Podolsky, Edward (1972). Red Miracle: The Story of Soviet Medicine. New York: Beechhurst Press. p. 222. ISBN 0-8369-2818-0. У 1910—1913 гадах Гамалея рэдагаваў часопіс «Гігіена і санітарыя».

У апошніх сваіх працах, у ліку якіх арганізацыя паставак і размеркавання прышчэпак супраць воспы для Чырвонай Арміі, М. Ф. Гамалея зрабіў крок да магчымай ліквідацыі воспы ў СССР.Podolsky, Edward (1972). Red Miracle: The Story of Soviet Medicine. New York: Beechhurst Press. p. 224. ISBN 0-8369-2818-0.

Гамалея памёр у Маскве ў 1949 годзе. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Узнагароды Два ордэны Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медалі Сталінская прэмія другой ступені (1943) за шматгадовыя выдатныя работы ў галіне навукі і тэхнікі

Навуковая спадчына 150 px|right|thumb|Паштовая марка СССР, 1959 Мікалай Фёдаравіч Гамалея — аўтар больш за 300 навуковых прац, значная частка якіх прысвечана праблематыцы шаленства і халеры. 250 px|left|thumb|Канверт, прысвечаны 150-годдзю М. Ф. Гамалеі. Пошта Украіны. 2009

У 1954—1956 гадах было выдадзена шасцітомны збор навуковых прац М. Ф. Гамалеі.

Стваральнік і актыўны папулярызатар так званага інтэнсіўнага метаду прышчэпкі — ён распрацаваў і ўжыў на практыцы план мерапрыемстваў па барацьбе з эпідэміямі на месцах. На практыцы актыўна змагаўся з эпідэміямі чумы ў Адэсе, халеры на Данбасе, у Закаўказзе і ў Паволжы, сыпнога тыфу ў Санкт-Пецярбургу.

У 1888 годзе Гамалея адкрыў халерападобны птушыны вібрыён (мечнікаўскі вібрыён) — ўзбуджальніка халерападобнага захворвання птушак і зрабіў процівахалерную вакцыну. У 1894—1896 гадах Гамалея апісаў з’яву так званага гетэрамарфізму бактэрый. М.Гамалея ўпершыню прапанаваў палажэнне аб існаванні схаваных формаў інфекцыі. Яшчэ ў 1899 годзе вучоны выказаў меркаванне аб «нябачных мікробах» — узбуджальнікаў раку. Віруснай тэорыі раку ён прытрымліваўся да канца свайго жыцця.

М. Ф. Гамалея адным з першых вызначыў эпідэміялагічнае значэнне дэзынфекцыйных мерапрыемстваў у барацьбе з халерай і дэратызацыйных — у барацьбе з чумой. Грунтуючыся на вопыце барацьбы з паразітарнымі тыфамі ў начлежках дамах Пецярбурга, ён упершыню паказаў вядучую ролю дэзынсекцыйных мерапрыемстваў у барацьбе з вашывасцю пры гэтых інфекцыях, вывучаў дзеянне некаторых дэзынфекцыйных сродкаў і іх эфектыўнасць. Для яго ўжо ў той час стала яснай роля мух у перадачы кішачных інфекцый і неабходнасць узмоцненай барацьбы з імі. Ён таксама паказаў ролю грызуноў у распаўсюджванні чумы і неабходнасць абавязковага вынішчэння іх ва ўсіх выпадках.

Літаратура Абліцов В. «Галактика „Україна“. Українська діаспора: видатні постаті». — К.: КИТ, 2007. — С. 436 Мікалай Фёдаравіч Гамалея — артыкул у БСЭ Калита В. Династии врачей и учёных Гамалеев — 420 лет. Хроника жизни трёх поколений // Здоров’я України. — № 9. — май 2006 Миленушкин Ю. И. Н. Ф. Гамалея. — М., 1967 Сарбей В. Г. Гамалія Микола Федорович // ст. у Енциклопедія історії України. Том 2. — К.: «Наукова думка», 2004. — С. 47

Спасылкі Біяграфія М. Ф. Гамалеі на сайце Расійскага НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М. Ф. Гамалеі Россиянов К. О. Мікалай Фёдаравіч Гамалея // Сайт Расійскай акадэміі навук

Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Эпідэміёлагі СССР Катэгорыя:Постаці савецкай вірусалогіі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Ганаровыя члены АН СССР Катэгорыя:Акадэмікі АМН СССР Катэгорыя:Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі Катэгорыя:Постаці расійскай вірусалогіі Катэгорыя:Эпідэміёлагі Расіі Катэгорыя:Мікрабіёлагі Расіі Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Эпідэміёлагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Вірусолагі Расійскай імперыі