Жыгмонд Кішфалудзі-Штробль (; , Альшарайк — , Будапешт) — венгерскі скульптар, які працаваў у манеры рэалізму. Лаўрэат прэміі імя Кошута (1950, 1953). thumb|злева|Помнік Лаяшу Кошуту на аднайменнай плошчы ў Будапешце

Вучыўся ў Венгерскай акадэміі выяўленчых мастацтваў. Ваяваў салдатам у Першую сусветную вайну. Яго скульптуры «Геній свету» і помнік Лаяшу Кошуту сталі сімваламі Будапешта. У маскоўскім парку Дружбы ўсталяваны помнік венгерска-савецкай дружбы сумеснай працы Я. В. Вучэціча і Штробля. У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца яго скульптура «Лілія»Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь .

Спасылкі

Катэгорыя:Скульптары Венгрыі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя)