Вячаслаў Дзмітрыевіч Зудаў (нар., г. Бор, Горкаўская вобласць) — лётчык-касманаўт СССР.
Біяграфія У 1965 годзе залічаны ў атрад савецкіх касманаўтаў. Прайшоў поўны курс касмічнай падрыхтоўкі і падрыхтоўкі да палётаў на касмічных караблях тыпу "Саюз". У 1970-я гады праходзіў падрыхтоўку да палётаў на ваеннай арбітальнай станцыі тыпу "Алмаз". У ліпені і жніўні 1974 года ўваходзіць у экіпажы падтрымкі пры палётах касмічных караблёў "Саюз-14" і "Саюз-15".
З 14 па 16 кастрычнік 1976 года разам з Валерыем Раждзественскім здзейсніў палёт у космас у якасці камандзіра касмічнага карабля "Саюз-23".
Узнагароды Герой Савецкага Саюза (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1976 г.). Ордэн Леніна. Медаль "Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг." Медаль "50 гадоў Узброеных Сіл СССР" Медаль "У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна" Медаль "60 гадоў Узброеных Сіл СССР" Медаль "70 гадоў Узброеных Сіл СССР" Медаль "За заслугі ў засваенні космасу" (12 красавіка 2011 года) - за вялікія заслугі ў галіне даследавання, асваення і выкарыстання касмічнай прасторы, шматгадовую добрасумленную працу, актыўную грамадскую дзейнасць Ганаровы дыплом імя В. М. Камарова. Ганаровы грамадзянін Гагарынскага раёна (Смаленская вобл.), гарадоў Бор, Электрасталь, Калуга (Расія), Аркалык, Ленінск, Джэзказган (Казахстан).
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
Катэгорыя:Касманаўты СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Калугі Катэгорыя:Асобы на марках