Зуёк марскі (Charadrius alexandrinus) — птушка роду зуйкі (Charadrius) з сямейства .

Невялікая птушка памерам з вераб’я, жыве на адкрытых і нізінных узбярэжжах саланаватых і салёных вадаёмаў. Пералётная птушка.

У самца афарбоўка верхняга боку цела буравата-шэрая з рудаватым каркам, ніжні бок цела, лоб і паласа над вачыма белыя, ад дзюбы праз вочы ідзе чорная паласа, цемя таксама чорныя. Па баках грудзей маюцца дзве цёмныя плямы, ногі і дзюба  — чорнага колеру. Расфарбоўка самкі амаль такая ж, толькі на цемені адсутнічае чорны колер.

Гняздо марской зуйкі выглядае як невялікае паглыбленне з каменьчыкамі ці абломкамі ракавін. Самка адкладае 3 бледна-аліўкавыя або глініста-жаўтлявыя з цёмнымі крапінкамі Яйкі.

Катэгорыя:Сяўцовыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе