Дзью́ла І́еш (, Фельшэрацэгрэшпуста, медзье Тольна — , Будапешт) — венгерскі паэт, пісьменнік і перакладчык, адзін з лідараў «народных пісьменнікаў» — рэалістычнага кірунку ў венгерскай літаратуры другой чвэрці XX стагоддзя.
У 1919—1926 гг. у эміграцыі. Вучыўся ў Сарбоне (Францыя).
Творчасць Як паэт пачынаў пад уплывам экспрэсіянізму і сюррэалізму, паступова пераходзячы да рэалістычнага метаду. У 1950-1960-я гг. ў яго паэзіі ўзмацніліся экзістэнцыялісцкія тэндэнцыі. У творах Іеша праблемы нацыянальнай памяці, узаемадачынення гісторыі і сучаснасці, асобы і улады, індывідуальнага і народнага быцця: паэтычныя зборнікі «Цяжкая зямля» (1928), «Скошаныя шэрагі» (1930), «Пад лятучымі нябёсамі» (1935), «Гармонія сярод руін» (1937), «Гледзячы ў вочы» (1947), «Поціскі рук» (1956), «Нахілены ветразь» (1965), «Незакончаныя вершы» (1971), «Дзіўны тэстамент» (1977), шматлікія паэмы. Аўтар раманаў «Людзі пушты» (1936), «У ладдзі Карона, або Сімптомы старасці» (1969), «Пажы Беатрычэ» (1979); драм «Псіхааналітык» (1948), «Прыклад Азоры», «Полымя паходні» (абедзве 1952), «Фаварыт» (1963), «Чыстыя» (1969), «Усё ці нічога, або Два жыцці ці ніводнага» (1974) і інш.; дарожных нататак «Расія» (1935), біяграфічнай кнігі «Пецёфі» (1936), крытычных артыкулаў і інш.
Верш «Настылы дом» пераклаў на беларускую мову Сяргей ГрахоўскіГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..
Літаратура
Спасылкі
Біяграфія на сайце праекта Венгерская літаратура
Катэгорыя:Паэты Венгрыі Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Венгрыі Катэгорыя:Венгерскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Венгерскамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Кошута Катэгорыя:Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта