Ізахорны працэс (ад  — «роўны» і χώρος — «месца») — тэрмадынамічны працэс, які адбываецца пры сталым аб'ёме. Для ажыццяўлення ізахорнага працэсу ў газе або вадкасці дастаткова награваць (астуджаць) рэчыва ў сасудзе, які не змяняе свайго аб’ёму.

Пры ізахорным працэсе ціск ідэальнага газу прама прапарцыйны яго тэмпературы (гл. Закон Шарля). У рэальных газах закон Шарля не выконваецца.

На графіках малюецца лініямі, якія называюцца ізахоры.

Гл. таксама Ізахора

Літаратура

Катэгорыя:Тэрмадынамічныя працэсы Катэгорыя:Тэрмадынаміка