Рабі́на (Sorbus) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне Лістападныя дрэвы або дрэвападобныя кусты вышынёй 4—10 м (часам да 20 м). Кара гладкая, крона ажурная. Лісце ад простага да няпарнаперыстага, зубчастае. Кветкі белыя, духмяныя, у суквеццях. Плады — дробныя, чырвона-аранжавыя яблыкі, у гронках.

Арэал

На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе толькі адзін від — . Расце ў падлеску, на палянах, па берагах рэк, вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва. Цвіце ў маі-чэрвені. Спелыя плады застаюцца на галінках да зімы.

Віды Паводле The Plant ListSorbus на сайце The Plant List род уключае больш 200 відаў. Статус многіх апісаных відаў застаецца невызначаным.

Некаторыя віды:

Значэнне і выкарыстанне Плады рабіны багатыя цукрамі, пекцінавымі рэчывамі, выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці і медыцыне.

У садах і парках Беларусі можна сустрэць больш за 20 інтрадукаваных відаў рабіны. Меданосныя расліны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дрэвы