Джордж Вашынгтон Гейл Ферыс Малодшы (; 14 лютага 1859 — 22 лістапада 1896) — амерыканскі інжынер, вядомы як вынаходнік кола агляду.
Біяграфія Ферыс нарадзіўся ў Гейлсбергу — горадзе, названым імем яго цёзкі Джорджа Вашынгтона Гейла. Сям’я прадала сваю малочную ферму і пераехала ў Карсан-Сіці, калі Ферысу было пяць гадоў. Пазней яны перасяліліся ў Каліфорнію, і Ферыс наведваў школу ў горадзе Окленд. Ён скончыў Політэхнічны інстытут Рэнселіра ў 1881 годзе са ступенню ў грамадзянскім будаўніцтве.
Пасля гэтага ён пачаў кар’еру ў індустрыі чыгуначнага транспарту і зацікавіўся будаўніцтвам мастоў. Ён заснаваў кампанію GWG Ferris & Co. у Пітсбургу, якая тэставала і правярала стан металаканструкцый для чыгуначнага і маставога будаўніцтва.
Ферыс найбольш вядомы стварэннем першага кола агляду для Сусветнай выстаўкі ў Чыкага ў 1893 годзе. Гэты праект увекавечыў прозвішча інжынера ў англійскай мове: любое кола агляду ў Амерыцы завуць колам Ферыса ().
Памёр 22 лістапада 1896 года ва ўзросце 37 гадоў у пітсбургскай бальніцы Mercy Hospital ад брушнога тыфу.
Катэгорыя:Вынаходнікі ЗША