Біскупцы́ (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета.

Гісторыя

Вядома з сярэдзіны XV ст. Належала віленскаму біскупу. У 1796 г. фальварак ва ўладанні Станіслава Сегеня, пражывалі 3 сялянскія сям'і. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 40 двароў, 203 жыхары. У 1914 г. 77 двароў, 421 жыхар. У 1940—1961 гадах цэнтр Біскупецкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)..

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 119 двароў, 276 жыхароў.

Інфраструктура Магазін, Базавая школа (у 1950-я гг. дырэктарам быў вядомы беларускі пісьменнік Аляксей Карпюк).

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Ваўкавыскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна