Красаві́к — чацвёрты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 30 дзён.

Назва месяца па-лацінску Aprilis паходзіць або ад слова aperire (адчыняць, раскрываць — расліны распускаюцца) або ад этрускага імя Apru багіні Афрадыта.

У выданнях Францыска Скарыны падаецца народная назва красавіка — кветеньСкарына Ф. Творы:…, таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» Андрэя Рымшы (1581)Андрей Рымша. [Хронология]…. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, засведчаная ў слоўніку Івана Насовіча (1870) у напісанні «красовикъ» і праілюстраваная прыказкаю «Які сакавік, такі і красавік»И. Носович. Словарь белорусского наречия. 1870. С. 252.. У газеце «Наша ніва» ўжываліся варыянты назвы: у 1907—1908 гадах — апрыль, у 1909 годзе — апрэль, у 1910—1912 гадах — красавік (апрыль); з 1913 года — красавікГісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т. 2..

У Беларусі красавік характарызуецца адтайваннем глебы, пачаткам бурнага развіцця прыроды і выпасу жывёлы, вяртаннем птушак з выраю. У гэты месяц садзяць дрэвы і кусты, сеюць раннія яравыя культуры.

Крыніцы

Літаратура

Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С. 33, 36. — Эл. рэсурс starbel.narod.ru — С. 138, 139.

Катэгорыя:Месяцы