Іван Федасеевіч Гарку́ша (, Гарадзішча, Гарадзішчанскі раён,  — Мінск, ) — беларускі глебазнавец, акадэмік Акадэміі навук БССР (1961), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук (1959), доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар (1954), заслужаны дзеяч навукі БССР (1956).

Біяграфія У 1919—1920 гадах служба ў Чырвонай Арміі. З 1920 па 1923 год працаваў настаўнікам. Скончыў (1928), Вышэйшыя Педагагічныя курсы пры Харкаўскім сельскагаспадарчым інстытуце (1930). З 1930 года аспірант, навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута ўгнаенняў, агратэхнікі і аграглебазнаўства, адначасова загадчык кафедры глебазнаўства і земляробства Ленінградскай вышэйшай камуністычнай школы.

Дырэктар глеба-агранамічнай лабараторыі Туркестанскага філіяла АН БССР (1942). З 1944 года прарэктар, у 1952—1965 гг. рэктар і адначасова загадчык кафедры глебазнаўства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па эвалюцыі дзярнова-падзолістых і тарфяна-балотных глеб пад уздзеяннем акультурвання. За падручнік «Глебазнаўства» (1940, 6-е выд. 1962) і за манаграфію «Акультурванне глебаў як сучасны этап глебаўтварэння» (1956) прэмія імя акадэміка Вільямса (1947, 1957) АН СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 4—6 скліканняў.

Узнагароды Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1961, 1964), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Памяць На корпусе № 10 БСГА ўстаноўлена мемарыяльная дошка (1994).

Літаратура

Гаркуша І. Ф. // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Горацкага р-на. — Мн., 1996. — С. 541.

Лившиц В. М., Цыганов А. Р. Верность земле. Горки. Соавт.: — Горки: 1999. — 54 с., ил. ISBN 985-6120-38-1 Гаркуша Иван Федосеевич. В кн.: Лившиц, В. М., Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены-корреспонденты — Горки: 2017. — С.37-38. ISBN 978-985-467-707-1

Спасылкі Памяці вучонага:Гаркуша Іван Федасеевіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Іван Федасеевіч Гаркуша ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі Херсонскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Глебазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Глебазнаўцы СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання