Мікалай Васілевіч Найдзёнаў (, , Расія - ) — беларускі вучоны-заолаг, член-карэспандэнт АН БССР (1940), доктар сельскагаспадарчых навук (1938), прафесар (1922).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1911). З 1911 года выкладчык Горы-Горацкага сельскагаспадарчага вучылішча. З 1922 г. прафесар кафедры жывёлагадоўлі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1943—1944 гг. у АН БССР у Маскве. Праводзіў навуковыя даследаванні па заатэхніі на Беларусі, вывучаў метады вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы ў розных умовах, распрацоўваў нормы і рацыёны кармлення сельскагаспадарчых жывёл.

Літаратура Найдзёнаў Мікалай Васілевіч //

Ліўшыц, У. М., Курдзека, А. П., Цыганоў, А. Р. Найдзёнаў Мікалай Васілевіч // У кн.: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія: гісторыя і сучаснаць. Частка І (1840—1919). — Горкі: 2010. — С.81—82.

Спасылкі Мікалай Васілевіч Найдзёнаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Заолагі СССР Катэгорыя:Заолагі Беларусі