Іры́дый () Ir — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 77, атамная маса 192,22. Сямейства плацінавых металаў. Адкрыты ў 1804 годзе (разам з осміем) англійскім хімікам С. Тэнантам. Назва абумоўлена (ад — вясёлка) разнастайнасцю афарбоўкі злучэнняў.
Уласцівасці Серабрыста-белы, цвёрды, тугаплаўкі, крохкі метал. Тэмпература плаўлення 2447 °C, тэмпература кіпення каля 4380 °C. Шчыльнасць 22650 (22400) кг/м³. Цвёрдасць па Брынелю 1450 МПа. Модуль пругкасці 52,8•10 Па. Удзельнае электрычнае супраціўленне 4,74•10 Ом•м. Каэфіцыент цеплавога лінейнага расшырэння ў інтэрвале тэмператур 0—100 °C складае 6,5•10.
Ірыдый хімічна мала актыўны. Не ўзаемадзейнічае з кіслотамі, іх сумесямі (у тым ліку з царскай гарэлкай) і шчолачамі. Характэрныя ступені акіслення: +3, +4, +6, таксама +1, +2, +5). Парашкападобны ірыдый ў паветры пры тэмпературы вышэй за 1000 °C утварае дыаксід IrO чорнага колеру. Пры награванні ўзаемадзейнічае з фторам; пры тэмпературы чырвонага напалу — з хлорам і серай. Утварае комплексныя злучэнні, у тым ліку з арганічнымі лігандамі.
Радовішчы У прыродзе існуюць 2 стабільныя ізатопы: Iг (38,5 %) і Iг (61,5 %). У зямной кары сустракаецца рэдка (1•10 % па масе, галоўным чынам як спадарожнік плаціны). Тыповы элемент асноўных і ўльтраасноўных горных парод. Ірыдыю найбольш характэрны самародны стан, але вядомы нешматлікія яго злучэнні з металамі плацінавай групы, з серай і мыш’яком..
Радовішчы ірыдыю маюцца на Урале (Расія), у ЗША, Канадзе, ПАР і інш.
Атрыманне і выкарыстанне Атрымліваюць ірыдый з анодных шламаў медна-нікелевай вытворчасці, канцэнтратаў плацінавых руд, канцэнтратаў, здабытых з рассыпных руд і як другасны метал (лом).
Асноўная частка ірыдыю выкарыстоўваецца ў выглядзе сплаваў, галоўным чынам з плацінай, для вырабу хімічнага посуду, тыгляў для вырошчвання монакрышталёў, ювелірных вырабаў, хірургічных інструментаў, электродаў, тэрмапар, у дакладным прыборабудаванні, для нанясення ахоўных пакрыццяў і ў іншых абласцях.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы Катэгорыя:Высакародныя металы Катэгорыя:Плацінавыя металы