534 — невысакосны год, пачаўся ў нядзелю. 534 год нашай эры, 534 год 1 тысячагоддзя, 34 год VI стагоддзя, 4 год 4-га дзесяцігоддзя VI стагоддзя, 5 год 530-х гадоў.
Падзеі Візантыйскі палкаводзец Велізарый разбіў дзяржаву вандалаў, іх кароль Гелімер трапіў у палон. Адбыўся трыумф Велізарыя ў Канстанцінопалі. 16 лістапада: Выдадзена другая, канчатковая рэдакцыя Кодэкса Юстыніяна. Бургундыя была далучана да Франкскай дзяржавы. Таледа становіцца сталіцай Каралеўства вестготаў. Імператар Сяо У-дзі ўцёк са сталіцы Паўночнай Вэй Лаяна, на пасад узведзены 11-гадовы Юань Шаньцзянь (імператар Сяо Цзінь-дзі), здзейснены перанос сталіцы, пачатак дынастыі Усходняя Вэй.
Нарадзіліся
Памерлі Кердык, першы кароль англасаксонскага каралеўства Уэсекс 2 кастрычніка: Аталарых, кароль остготаў