Яўген Якаўлевіч Рэмез (, — ) — савецкі вучоны, матэматык. Член-карэспандэнт АН УССР (1939), доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1938).
Біяграфія Скончыў Мсціслаўскую гімназію з залатым медалём (1916). У Кіеве паступіў у Інстытут народнай адукацыі (ператвораны ва ўніверсітэт), які з перарывам вучобы закончыў у 1924 годзе. Працаваў выкладчыкам у розных вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Кіева. У 1926—1929 гг.- аспірант Інстытута народнай адукацыі, у 1930 годзе абараніў дысертацыю на ступень навуковага супрацоўніка. З 1934 года Я. Я. Рэмез старшы навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі Акадэміі навук УССР, затым загадчык кафедры Кіеўскага педагагічнага інстытута. У 1936 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1938 г. яму прысвоена званне прафесара. У 1939 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук УССР.
Навуковая дзейнасць На той час на рахунку яго значылася больш 90 фундаментальных работ, якія знайшлі прымяненне ў народнай гаспадарцы. Усяго яму належыць 120 навуковых прац, уключаючы 5 буйных навуковых манаграфій. Большасць з іх адносіцца да тэорыі функцый і лічбавага аналізу. Некаторыя вынікі па эфектыўных метадах канстрактуктыўнай тэорыі функцыі пастаянна цытуюцца ў навуковай літаратуры многіх краін свету і ім прысвоена імя Рэмеза.
Узнагароджаны медалём Леанарда Эйлера.
Літаратура
Спасылкі Евгений Яковлевич Ремез (к девяностолетию со дня рождения) / Ю. А. Митропольский, В. К. Дзядык, В. Т. Гаврилюк // Український математичний журнал. — 1986. — Т. 38, № 4. — С. 539—540.
Катэгорыя:Матэматыкі Украіны Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН УССР