Багдан-Ігар Васілевіч АнтонічНапісанне паводле БЭ у 18 т. — Т. 1., ва ўкраінскім маўленні Антоныч (, ; ) — украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца.
Біяграфія Нарадзіўся 5 кастрычніка 1909 года ў сяле Навіца Горліцкага павета на Лемкаўшчыне (цяпер Польшча) у сям’і святара Васіля. Перад нараджэннем адзінага сына сям’я змяніла прозвішча Кіт на Антоніч.
Пачатковую адукацыю Ігар атрымаў дома, па наглядам прыватнай настаўніцы. Яшчэ дзіцем ён пачаў пісаць вершы. Працягваў пісаць і ў сярэдняй школе, але паколькі навучанне ў школе вялося па-польску і ў асноўным польскім было яго атачэнне, то і юнацкія яго творы былі напісаныя на польскай мове.
У 1920—1928 гадах вучыўся ў каралеўскай гімназіі гуманітарнага тыпу імя Каралевы Сафіі ў Сянку, дзе прачытаў у польскім перакладзе ўсіх нобелеўскіх лаўрэатаў.
У 1928 годзе Антоніч паступае ў Львоўскі ўніверсітэт імя Яна Казіміра, дзе вывучае польскую філалогію на філасофскім факультэце.
Першыя свае ўкраінскія вершы Антоніч напісаў у коле львоўскага студэнцтва.
У Львове паэт пачаў актыўна ўлівацца ў грамадска-палітычнае жыццё сталіцы Заходняй Украіны, стаў сябрам гуртка студэнтаў-украіністаў пры Навуковай секцыі Таварыства прыхільнікаў асветы, пачаў заўзята вывучаць нюансы ўкраінскай мовы, цікавячыся не толькі слоўнікамі і падручнікамі, але і творамі паэтаў Савецкай Украіны.
Першы свой верш Антоніч надрукаваў у 1931 годзе ў часопісе «Вогні». Пасля гэтага яго творы з’яўляліся ў шматлікіх перыядычных выданнях. У тым жа 1931 годзе выходзіць першы зборнік паэта «Вітанне жыцця» («Привітання життя»), які і прыцягнуў увагу львоўскай літаратурнай грамадскасці да Антоніча.
Адначасова паэт працаваў над кнігай рэлігійнай паэзіі «Вялікая гармонія» («Велика гармонія»).
У гэты ж час, нягледзячы на актыўную паэтычную дзейнасць, а таксама цяжкі працэс засваення літаратурнай мовы, паэт усё ж знаходзіць час на працу і ў іншых жанрах літаратуры і публіцыстыкі. Ён выступаў з дакладамі пра ўкраінскую і замежную літаратуру, займаўся перакладамі, пісаў рэцэнзіі на старонках прэсы пад псеўданімам Заіл, спрачаўся пра палітычныя і грамадскія справы, друкаваў сатырычныя фельетоны і пародыі, у часопісе «Дажбог» вёў літаратурную хроніку.
Заканчэнне ўніверсітэта ў Антоніча супала з выхадам яго другога зборніка паэзіі «Тры пярсцёнкі» («Три перстені»). Гэтая кніга вывела Антоніча ў першыя шэрагі заходнеўкраінскіх пісьменнікаў. У ёй былі ўжо ўсе мастацкія рысы, філасофскія разгалінаванні, бліскучыя моўныя знаходкі яго паэзіі. Некаторыя крытыкі лічылі «Тры пярсцёнкі» найлепшым зборнікам паэзіі Антоніча, а нехта нават трактаваў паэта як аўтара адной кнігі.
Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1933 годзе Антоніч заняўся літаратурнай дзейнасцю, з якой і жыў.
У 1934—1937 гадах Антоніч напісаў яшчэ тры кнігі, але толькі адна з іх — «Кніга Льва» («Книга Лева»), выйшла пры яго жыцці — у 1936 годзе. Дзве іншыя — «Зялёнае евангелле» («Зелена євангелія») і «Ратацыі» («Ротації») — пасмяротныя выданні, датаваныя 1938 годам.
Памёр 6 ліпеня 1937 года на дваццаць восьмым годзе жыцця. Запаленне сляпой кішкі прывяло да вельмі цяжкага запалення лёгкіх, якое дактары перамаглі. Але ліхаманкі і доўгага напружання не вытрымала слабое сэрца. Пахаваны ў Львове на Яніўскіх могілках.
Творчасць
Лірыка Антоніча (зборнікі «Вітанне жыцця», 1931; «Тры пярсцёнкі», 1934; «Кніга Льва», 1936; «Зялёнае Евангелле» і «Ратацыі», 1938) адметная філасафічнасцю, своеасаблівым касмічна-планетарным светаўспрыманнем, манументальнай вобразнасцю, арыгінальнай метрыкай і метафарычнасцю.
Узаемаадносіны чалавека і прыроды, сутнасць жыцця — лейтматыў яго паэзіі.
Аўтар лібрэта оперы «Добруш», незакончанага рамана «На тым беразе», артыкулаў па эстэтыцы.
Творы
Паэтычныя творы Прывітанне жыцця: кніга вершаў. Львоў, 1931; Вялікая гармонія (зборнік друкаваў у 1932-33 гг. у перыёдыцы; цалкам надрукаваны у 1967 г.) Тры пярсцёнка: паэмы і лірыка. Львоў, 1934; Кніга Льва. Львоў, 1936; Зялёная Евангелля. Пасмяротнае выданне. Львоў, 1938 г.; Ратацыі. Пасмяротнае выданне. Львоў, 1938 г.; Шэраг вершаў па-за зборнікамі; Лібрэта да оперы «Доўбуш» (у двух рэдакцыях) Паэтычныя пераклады (Ашыль Мільен, Уладзіслаў Бэлза, Яраслаў Врхліцкі, Густаў Фальке, Райнер Марыя Рыльке).
Празаічныя творы На другім беразе (няскончаны раман); Палітык (сатырычны гратэск) Тры мандаліны (навела) Асобныя творы ў фрагментах.
Літаратурна-крытычныя артыкулы Нацыянальнае мастацтва Між зместам і формай Палажэнне паэта Як разумець паэзію Сто чырвонцаў вар’яцтва
Беларускія пераклады На беларускую мову вершы пераклалі Мікола АляхновічГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Алена ПятровічІ неба падае на хаты…Элегія пра персцень песні, Кацярына Маціеўская, Марыя МартысевічАўтабіяграфія, Таццяна КабржыцкаяКніга Льва. Выбранае. / Багдан Ігар Антоныч. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2024. — 104 с., Эдуард Акулін, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Сяргей Панізнік, Вячаслаў Рагойша, Вера Бурлак, Георгій ЛіхтаровічВершы / Багдан Ігар Антоныч. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2022. — 98 с. — (Серыя «Паэты планеты»)..
Зялёнае Евангелле: паэзія: пераклад з украінскай мовы / Багдан-Ігар Антоныч. — Львів : Каменяр, 2011. — 174 с. — (Бібліятэка славянскіх літаратур). Вершы / Багдан Ігар Антоныч. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2022. — 98 с. — (Серыя «Паэты планеты»). Кніга Льва. Выбранае. / Багдан Ігар Антоныч. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2024. — 104 с.
Крыніцы
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл
Спасылкі
Творы Багдана-Ігара Антоніча на беларускай мове
Катэгорыя:Паэты Украіны Катэгорыя:Перакладчыкі Украіны Катэгорыя:Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве