Эдуард Іосіфавіч Гру́да (, вёска Данілавічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць — ) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1974, Даследаванне аналітычных уласцівасцяў развязкаў некаторых дыферэнцыяльных сістэм першым метадам Ляпунова), член-карэспандэнт НАН Беларусі (1984), прафесар (1991).
Біяграфія Скончыў БДУ (1959). Працаваў у Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Асноўныя працы па тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных раўнанняў. Пабудаваў і даследаваў шэраг метадаў пабудовы развязкаў дыферэнцыяльных, інтэгральных і інтэгра-дыферэнцыяльных раўнанняў і сістэм, пабудаваў тэорыю характарыстычных вектараў для сістэм Пфафа, распрацаваў тэорыю перыядычных развязкаў перыядычных дыферэнцыяльных сістэм у крытычных выпадках.
Навуковыя працы Каля 110 навуковых прац, сярод якіх: К аналитической теории системы уравнений в полных дифференциалах // Докл. АН БССР. 1969. Т. 13, № 9 Аналоги основных теорем первого метода Ляпунова для систем Пфаффа // ДУ. 1979. Т. 15, № 4 Периодические решения периодических дифференциальных систем в общем критическом случае // ДУ. 1982. Т. 18, № 5 О периодических решениях с несоизмеримыми периодами периодических дифференциальных систем // Там же. 1986. Т.22, № 9 К теории одного класса линейных интегродифференциальных уравнений // Там же. 1989. Т.25 Псевдонормальная форма матриц // Там же. 1989. Т.25
Літаратура
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі — Памяці вучонага — Член-карэспандэнт ГРУДА Эдуард Іосіфавіч
Спасылкі Эдуард Іосіфавіч Груда ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ Катэгорыя:Інстытут матэматыкі НАНБ