Вячаслаў Мікалаевіч Абрашын () — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1979, «Да тэорыі рознасцевых схем для нелінейных нестацыянарных ураўненняў матэматычнай фізікі»), прафесар (1981).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1966). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па вылічальнай матэматыцы і матэматычным мадэляванні. Развіў тэорыю нелінейных рознасцевых схем для дыферэнцыяльных ураўненняў у частковых вытворных, распрацаваў эканамічныя метады развязвання мнагамерных задач матэматычнай фізікі.

Узнагароды Прэмія Савета Міністраў СССР (1986).

Навуковыя працы О некоторых разностных схемах для задач лучистой теплопроводности // Докл. АН СССР. 1976. Т.230, № 4; Об устойчивости разностных схем многокомпонентного метода переменных для параболических уравнений и систем // ДУ. 1999. Т. 35, № 2; Об одном классе разностных методов решения уравнений Навье-Стокса // Изв. вузов. Сер. Математика. 1999. № 5.

Літаратура

Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі