Мікалай Віктаравіч Лазаковіч () — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1996, Дыферэнцыяльныя ўраўненні з выпадковымі функцыяналамі ў алгебрах абагульненых выпадковых працэсаў).
Біяграфія У 1976 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе і працуе. Навуковыя працы прысвечаны гранічным тэарэмам тэорыі імавернасцей, абагульненым функцыяналам і стахастычным дыферэнцыяльным ураўненням. На аснове створанага апарата алгебраў абагульненых функцый распрацаваў новы навуковы кірунак у дыферэнцыяльных ураўненнях з выпадковымі функцыямі.
Навуковыя працы Асимптотическое разложение для распределений сумм независимых случайных векторов // Лит. матем. сб. 1982. Т. 22, № 1; Аппроксимация стохастических интегралов Ито и Стратоновича элементами прямого произведения алгебр обобщенных случайных процессов // Теория вероятностей и ее применения. 1996. Т. 41, вып. 4 (разам з С. Сташулёнкам); Ассоциированные решения уравнений в дифференциалах в прямом произведении алгебр обобщенных случайных процессов // Теория вероятностей и ее применения. 1998. Т. 43, вып. 2 (разам з С. Сташулёнкам і Т. Сцямкоўскай).
Літаратура
Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі