Ліхтар у архітэктуры — адкрытая бэлечная канструкцыя, якая вянчае будынак і служыць для асвятлення ці вентыляцыі. thumb|200px|right|Ліхтар кафедральнага сабора Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ ў Фларэнцыі
thumb|150px|left|ліхтар кафедральнага сабора Ілі Такога роду канструкцыі часам сустракаюцца ў сярэднявечных пабудовах (ліхтар кафедральнага сабора Ілі). Пазней пад словам ліхтар сталі разумець адкрыты верхні ярус вежы, што звязана з падабенствам гэтага архітэктурнага элемента з ліхтаром і выкарыстаннем яго ў якасці месцазнаходжання сігнальнага агню.
У архітэктуры Адраджэння і барока ліхтаром звалі маленькую купалападобную надбудову з дэкаратыўнымі аркадамі, якая часам выкарыстоўвалася для асвятлення памяшкання, але часцей выконвала дэкаратыўную функцыю.
Найбольш вядомымі саборамі з ліхтаром на купале з'яўляюцца кафедральны сабор Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ ў Фларэнцыі, Сабор Святога Пятра ў Рыме, Сабор Святога Паўла ў Лондане і Капітолій у Вашынгтоне.
Пад ліхтаром таксама разумеюць: Зашклёны або выступ у сцяне будынка на вышыню 1-2 ці больш паверхаў з шэрагам вокнаў Шкляная частка дахавага пакрыцця, прызначаная для верхняга асвятлення
Літаратура
Катэгорыя:Натуральнае асвятленне Катэгорыя:Архітэктурныя элементы Катэгорыя:Святлопразрыстыя канструкцыі