Ліхтар:
Ліхтар — пераносная ці стацыянарная штучная крыніца святла. Вулічны ліхтар — ужываецца ў вулічным асвятленні для штучнага павелічэння аптычнай бачнасці на вуліцы ў цёмны час сутак. Ручны ліхтар, ліхтарык — невялікая, носная крыніца святла для індывідуальнага выкарыстання. Лабараторны ліхтар — крыніца неактынічнага святла (якое не дзейнічае на фатаграфічную эмульсію), ужываецца ў фоталабараторыях для візуальнага кантролю за апрацоўкай фотапаперы і іншых святлоадчувальных матэрыялаў. Ліхтар, архітэктура — адкрытая бэлечная канструкцыя, якая вянчае будынак і служыць для асвятлення ці вентыляцыі. Ліхтар, авіяцыя — празрыстая частка пілоцкай кабіны, якая абараняе экіпаж і пасажыраў ад уздзеяння сустрэчнага патоку паветра, пагодных умоў і шуму. Ліхтар, музыка — знак нотнага запісу, які пазначае пераход да іншай часткі твора.
Гл. таксама Чароўны ліхтар (значэнні) Лямпа (значэнні)