Гена́дзь Уладзіміравіч Каратке́віч (нар. , Гомель) — беларускі праграміст, пераможца некалькі буйных міжнародных спаборніцтваў. Атрымаў золата шэсць разоў запар з 2007 па 2012 гады і срэбра ў 2006 годзе ў Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы (IOI). IOI Hall of Fame — Gennady Korotkevich Меў самы высокі рэйтынг на Codeforces і TopCoder станам на 7 сакавіка 2013 года.

Біяграфія Нарададзіўся 25 верасня 1994 года ў Гомелі ў сям’і Уладзіміра і Людмілы Караткевічаў, якія выкладалі на кафедры матэматычных праблем упраўлення Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Скончыў гімназію № 56 г. ГомеляГомельчанин Геннадий Короткевич победил на чемпионате по спортивному программированию.

З 2012 года вучыўся ў СПбДУ ІТМО (Санкт-Пецярбург, Расія).

Удзел у Міжнародных алімпіядах па інфарматыцы Вызначыўся тым, што атрымаў права ўдзельнічаць у IOI ва ўзросце 11 гадоў, што з’яўляецца сусветным рэкордам.

Адзіная з ягоных вядомых заўваг, якую ён зрабіў у інтэрв’ю пасля Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы 2009 года, была «Я не геній. У мяне гэта проста добра атрымліваецца»Interview from IOI 2009 . У Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы ён атрымаў 6 медалёў на спаборніцтве ў 2012 годзе, з найвышэйшым балам у агульным заліку ў кожным конкурсе з 2009 па 2011 гады. Ва ўзросце 16 гадоў ён трэніраваў ICPC каманды з Беларусі.

Дасягненні Першае месца ў 2009, 2010 і 2011 гадах на Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы; залаты медаль у 2007 (20-е месца), 2008 (7-е) і 2012 (2-е); срэбраны медаль у 2006 (26-е). Цяпер Г. Караткевіч — рэкардсмен паводле колькасці залатых медалёў (шэсць) і па абсалютным першым месцы (тры). Cormen Medal у 2010, 2011 і 2012 гадах на Codeforces, як лепшы ўдзельнік Codeforces у 2010, 2011 і 2012 гадах. Вышэйшы бал 54:41 на Google Code Jam 2012 Round 1B.Google Code Jam 2012 Round 1B

Спасылкі

http://community.topcoder.com/tc?module=MemberProfile&cr=22263204&tab=alg http://www.codeforces.com/profile/tourist http://www.ioi2009.org/downloads/br8-3str-en.pdf

Катэгорыя:Праграмісты Беларусі