Немцы — былая вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Была знішчаная гітлераўскімі акупантамі разам з жыхарамі. Знаходзілася за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Ворзава Бігосаўскага сельсавета.

Гісторыя

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 49 чалавек у 11 дварахНемцы .

16 лютага 1943 г. ў час карнай аперацыі Winterzauber гітлераўцамі было спалена 11 дамоў, забіта 22 чалавекі.

Пасля вайны не адрадзілася.

Памяць У 1975 г. на месцы былой вёскі насыпаны курган, пастаўлена стэла. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

Літаратура Беларусь у Вялікай Айчыннай Вайне 1941—1945, Мн., «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1990, ISBN 5-85700-012-2, С.382

Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі